Арнат

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Казула)
Перайсці да: рух, знайсці
Арнат з Троіцкага касцёла ў Чарнаўчыцах, які пашыты са слуцкага пояса (другая палова XVIII ст.).

Арна́т (лац.: ornatus) — верхняе літургічнае адзенне рымска-каталіцкага і лютэранскага духавенства. Складаецца з 2-х палотнішчаў (кожнае мае падзел на два «бакі» і «калону» — сярэднюю частку), закругленых унізе і замацаваных плечавымі швамі. Апранаецца паверх іншага адзення. Да эпохі барока арнаты мелі выгляд палярыны. Яе перад аздабляўся вертыкальна нашытым пасам, тыльны бок — нашытым крыжам. Барочны арнат меў фігурныя краі пярэдняга палотнішча, якое набыло абрыс віяланчэлі. У Беларусі захаваліся арнаты XVII-XIX стст., пашытыя з парчовых і шаўковых тканін, атласу, аксаміту, адпаведнага канкрэтнай Літургіі колеру (зялёнага, фіялетавага, белага, чырвонага, сіняга) і аздобленыя аплікацыяй або гафтам, тасьмой і карункамі з залатымі ці сярэбранымі ніткамі, часта пераплеценымі жэмчугам і каштоўнымі камянямі. Выяўлены арнаты, зробленыя са слуцкіх паясоўкасцёлах вёсак Чарнаўчыцы Брэсцкага, Новая Мыш Баранавіцкага, г.п. Ружаны Пружанскага, г. Косава Івацэвіцкага раёнаў). Калекцыі арнатаў XVII-XVIII стст. зберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі і Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Значная частка арнатаў XVII-XIX стст. — у музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мінск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5
  • Завальнюк У.М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]