Казьянскі замак
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Казьянскі замак. Існаваў у XVI ст. на поўначы ад в. Казьяны Віцебскага павета (цяпер Шумілінскі раён). Пабудаваны ў 1563 г. у час Інфлянцкай вайны 1558—1582 гг. паводле загаду цара Івана Грознага як парубежнае ўмацаванне. Планіроўку і памеры замка вызначыў мыс лукавіны р. Обаль. Будынак драўляны,трохвугольны ў плане (50х120х110 м), з 3 чацверыковымі вежамі (былі падзелены ўнутры на 3 баявыя ярусы), накрытымі 2-схільнымі дахамі. Вежа, размешчаная ў перашыйку лукавіны ракі, мела арачны праезд, астатнія — «глухія», стаялі на паўкруглых у плане падмурках, прарэзаных круглымі байніцамі ў верхняй частцы. Цэнтральную частку ўнутранай прасторы замка займала жылая забудова. Замак разбураны ў 1579 г. войскамі Рэчы Паспалітай.
[правіць] Літаратура
- Сапунов, А.П. Рисунки крепостей, построенных по повелению царя Ивана Васильевича Грозного после завоевания Полоцка, в 1563 году. – [Б.м.], [б.г.]. – 15 с., 4 л. карт.
