Казялец едкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Казялец едкі
Miyama-kinpouge.jpg
Агульны выгляд
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Казяльцовакветныя

Сямейства:

Казяльцовыя

Род:

Казялец

Від:

Казялец едкі

Навуковая назва

Ranunculus acris L.

ITIS   18583
NCBI   3447

Казялец е́дкі,курыная слепата, кураслеп (лац.: Ranúnculus ácris) — расліна, адзін з відаў роду Казялец сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Казялец едкі. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Змест

[правіць] Апісанне

Казялец едкі — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 30-100 см.[1]

Лісце — ніжняе — доўгачаранковае, даўжынёй 5—10 см, пяцівугольныя, пальчатараздзельнае; верхняе — сядзячае, трохраздзельнае з лінейнымі, зубчастымі долямі.[1]

Кветкі — ярка-жоўтага колеру, дасягаюць 2 см у дыяметры, адзіночныя ці сабраны ў суквецце паўпарасонік. Чашалісцікаў пяць; пялёсткаў — пяць; мноства тычачак і песцікаў. Цвіце з мая да восені.[1] Формула кветкі: \ast K_{5}\; C_{5}\; A_{\infty}\;  G_{\infty}[2].

Плод — шматарэшак.

RanunculusAcris.jpg

Агульны выгляд

Ranunculus acris1.jpg

Кветка

Ranunculus acris Fruchtstand.jpg

Плод

[правіць] Арэал

Распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы былога СССР, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе. На Беларусі сустракаецца паўсюдна.[1]

[правіць] Хімічны састаў

Расліна ўтрымлівае лятучае едкае рэчыва з рэзкім пахам — протаанеманін (анеманол) тыпу камфары, што раздражняе слізістыя абалонкі вока, носа, гартані і ўнутраных органаў, каратыноід флаваксантын, сапапіны, алкалоіды, аскарбінавую кіслату, сардэчныя гліказіды і флавонавыя злучэнні.

Вельмі ядавіты. На скуры чалавека трава казяльца выклікае пачырваненне, сверб, бурбалкі і пухліны.[3]

[правіць] Скарыстанне

Меданос.

Скарыстоўваюць у народнай медыцыне для лячэння апёкаў, ран, пры фурункулах, а таксама пры рэўматызме, галаўных болях, сухотах, захворваннях печані. Маззю з кветак са свіным тлушчам шаруюцца пры прастудзе. Водным адварам расліны паліваюць рэчы ад блашчыц і прусаў.[1]

Сок лісця казяльца едкага праяўляе актыўнасць у дачыненні да дызентэрыйных мікроба Зонне.[4]

Свежая трава выкарыстоўваецца ў гамеапатыі пры скурных захворваннях, падагры, неўралгіях, пры скурных сухотах.[5]

Махрыстая форма (сорт Flore pleno) з буйнымі ярка-жоўтымі кветкамі вырошчваецца як дэкаратыўная садовая расліна.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  2. Экафлора Украіны = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
  3. Верещагин В. И., Соболевская К. А., Якубова К. И. Полезные растения Западной Сибири. М. —Л., 1959
  4. Гавриленко А. В. Антимикробное действие лекарственных растений в Прикарпатье. В кн.: Фитонциды. Киев, 1967
  5. Павлов Н. В. Растительное сырьё Казахстана. М., 1947

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах