Казяльцовакветныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казяльцовакветныя

Ranunculus repens
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ranunculales Dumort., (1829)

Сямействы
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18409
NCBI  41768
EOL  4373
FW  54893

Казяльцовакветныя (Ranunculales) — парадак двухдольных кветкавых раслін.

Аб'ядноўвае 8 сямействаў, 160 родаў, больш за 3000 відаў. Пашыраны па ўсіх кантынентах. Растуць пераважна па сырых ці залішне вільготных месцах, зрэдку ў вадзе. На Беларусі распаўсюджаны 2 сямействы: казяльцовыя і барбарысавыя, больш за 20 родаў, 150 відаў.

Шмат- і аднагадовыя травы, паўкусты, драўняныя вечназялёныя ліяны ці лістападныя. Лісце простае або складанае, чаргаванае, рэдка супраціўнае. Кветкі двух- або аднаполыя, правільныя, адзіночныя або ў гронках ці мяцёлках. Плод — шматлістоўка, шматарэшак, шматкасцянка, ягадападобны.

Лекавыя, харчовыя, фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Ёсць ядавітыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вынаеў Г. Казяльцовакветныя // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.