Казімеж Пшэрва-Тэтмаер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімеж Пшэрва-Тэтмаер
польск.: Kazimierz Przerwa-Tetmajer
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 лютага 1865(1865-02-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 1940(1940-01-18)[1][2][…] (74 гады) ці 18 студзеня 1948(1948-01-18)[3] (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, журналіст, драматург, празаік
Мова твораў польская
Узнагароды
залаты крыж Заслугі афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімеж Пшэрва-Тэтмаер (Kazimierz Przerwa-Tetmajer; 12 лютага 1865, в. Людзьмеж, Польшча — 18 студзеня 1940) — польскі пісьменнік; прадстаўнік «Маладой Польшчы».

Скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве (1889). Друкаваўся з 1886.

Выдаў 8 зборнікаў вершаў (1891—1924), якім уласцівы імпрэсіяністычна-сімвалісцкі характар, метафарычнасць, музычнасць; звяртаўся да пейзажнай, інтымнай і філасофскай лірыкі. У драмах «Сфінкс» (1893), «Завіша Чорны» (1901), «Рэвалюцыя» (1906) выразныя сімвалісцкія тэндэнцыі. Сэнс быцця чалавека, праблемы сучаснасці і мастацтва ў раманах «Анёл смерці» (1898), «Пані Мэры» (1901), «Гібель» (1905); прырода, традыцыі і побыт жыхароў польскіх Татраў у цыкле апавяданняў «На Скалістым Падгаллі» (1903—10). У гістарычным рамане «Легенда Татраў» (1910—11) мастацкае асэнсаванне гісторыі Польшчы 17 ст. Раман «Канец эпапеі» (т. 1—4, 1913—17) пра вайну 1812 і ўдзел у ёй палякаў.

Асобныя творы К. Тэтмаера ў перакладзе на беларускую мову друкаваліся ў газеце «Наша ніва» (1910—13).

Адно з апавяданняў «Дудар» пераклаў на беларускую мову Вацлаў Ластоўскі[5], верш «На дзень анёла» — Алег Мінкін[6].

Зноскі

  1. а б Kazimierz Tetmajer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Kazimierz Tetmajer Przerwa // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. http://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki/245-z-gistoryi-dudy-na-glybochchyne
  6. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хмяльніцкі М. Тэтмаер // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.