Казімір Адамавіч Петрусевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Адамавіч Петрусевіч
Род дзейнасці адвакат
Дата нараджэння 4 сакавіка 1872(1872-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1949(1949-08-14) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Яніна Янаўна Наркевіч-Ёдка[d]
Дзеці Казімір Петрусевіч[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімір Адамавіч Петрусевіч (польск.: Kazimierz Petrusewicz; (4 сакавіка 1872, фальварак Навіны, Слуцкі павет, Мінская губерня — 14 жніўня 1949, Варшава) — адвакат, рэвалюцыянер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 сакавіка 1872 года ў фальварку Навіны Капыльскага прыходу Слуцкага павета Мінскай губерні ў сям’і палясоўшчыка Адама Францавіча і Эміліі (з Стацкевічаў) Петрусевічаў. Меў двух братоў: Станіслава і Алеся.

У 1882—1891 гадах вучыўся ў дармовым інтэрнаце пад Слуцкай гімназіяй. Пасля заканчэння падаў дакументы на паступленне ў Пецярбургскі ўніверсітэт, але заява была адхілена. Паступіў на юрыдычны факультэт Імператарскага Кіеўскага ўніверсітэта імя Святога Уладзіміра, які скончыў у 1895 з дыпломам I ступені. Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага да вядомага кіеўскага адваката Цэзара Абрамовіча. Узяў шлюб з Янінай Янаўнай Наркевіч-Ёдка.

За падрыхтоўку рэвалюцыйнай дэманстрацыі ў Кіеве 30 красавіка 1897 года быў высланы разам з жонкай у Екацярынаслаў. Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага Тэадора Пяхоўскага. Удзельнічаў у I з’ездзе РСДРП (Менск) як дэлегат ад Екацярынаслаўскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі. Вярнуўшыся ў Екацярынаслаў і даўшы звесткі начальніку екацярынаслаўскай сацыял-дэмакратыі І. Х. Лалаянцу, Петрусевіч у тую ж ноч (10 сакавіка 1898) быў арыштаваны[1]. Знаходзіўся ў мясцовых і кіеўскіх вязніцах. 22 сакавіка 1900 года паводле загаду манарха разам з іншымі высланы ў Валагодскую губерню на пяць гадоў. Губернатар спачатку вызначыў месцам ягонага быцця Тоцьму, куды ён прыбыў у траўні 1900 года. Затым ён пераведзены на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Сальвычагодск. 8 студзеня 1902 атрымаў пасведчанне № 101 прыватнага паверанага пры Сольвычагодскім павятовым з’ездзе для заняткаў прыватнай юрыдычнай справай. 20 студзеня 1903 года Сольвычагодскі павятовы з’езд міравых суддзяў выдаў Петрусевічу пасведчанне № 247 на годнасць прыватнага паверанага пры павятовым з’ездзе. У 1903 годзе стаў членам кансультацыі прысяжных павераных пры Валагодскім акруговым судзе. 3 чэрвеня 1903 года скончыўся тэрмін высылкі Петрусевіча, і ён з жонкай вярнуўся ў Слуцкі павет [2]. У 1908 года жыў у Вільні, бараніў Якуба Коласа. Быў паўнамоцным зямельнага звязку ў Гомелі.

У 1919 годзе эміграваў у Польшчу, заняўся адвакацкай справай. Выступаў абаронцам на працэсах палітычных, яго пекныя прамовы друкавалі ў той час некаторыя газеты. Абараняў інтарэсы Максіма Танка. Удзельнічаў у абароне «Беларускай грамады». За палітычную актыўнасць яго пазбавілі гонару прафесара і звольнілі з кафедры ў Віленскім універсітэце. У час Другой сусветнай вайны жыў на акупаванай тэрыторыі, бачыў адыход немцаў з Вільні, распавядаў пра гэта ў пісьмах да родных. Пазней яны былі надрукаваны ў літоўскай газеце на польскай мове «Czerwony Sztandarbepl». Па заканчэнні вайны быў абраны членам Найвышэйшага суда ПНР, Галоўнай адвакацкай рады. Польскі ўрад узнагародзіў яго ордэнам Адраджэння Польшчы.

Памёр 14 жніўня 1949 года ў Варшаве. Пахаваны ў Варшаве на вайсковых могілках Павонзкі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Объявление.8.01. / ВГВ., 1902. — № 3. — С.2.
  • Объявление.20.01. // ВГВ., 1903. — № 7. — С.2.
  • Отчёт о деятельности консультации за 1903 год. Вологда, б./г. — С.8.
  • Частные поверенные. // Адрес-календарь Вологодской губернии на 1904—1905 гг. Вологда, 1904. — С.35.
  • Каторга и ссылка. М., 1927. Кн.6. — С.36, 106—107, 108—109.
  • Каторга и ссылка. М., 1927. Кн.7. — С.104.
  • Каторга и ссылка. М., 1927. Кн.8. — С. 47, 57, 61.(фото)
  • Политические процессы в России 1901—1917 гг. Ч.1 (1901—1905) / Под ред. Л. И. Гольдмана. М., 1932. — С 92, 121—122, 179.
  • Миронова Ж., Магидова А.Дом-музей I съезда Р. С. Д. Р. П. Минск, 1968.-С.
  • мШинкарёв Л. Далёкое близкое. Глубокий след. // Известия. 1970.- № 16 (16326). — С.4.№ 17(16327).-С.4.
  • Новиков И.Судьбы людские. О чём поведал снимок. // Правда. 1975.- № 124 (20728). — С.6.
  • Петрусевич К. А. // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. Минск, 1979. — Т.1. — С. 566, 597,601.
  • Петрусевич К. А. // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. Минск, 1982. — Т.5. — С. 490—491.
  • Клейн Б. С. За дело правое. Борьба КПЗБ с буржуазным террором (1920—1938 гг.). Минск, 1986. — С.143, 146—147.
  • Клейн Б. В годину испытаний: Историко-литературные очерки. Минск, 1986. — С.31, 32-33.фото между С.96 и 97. (К. А. Петрусевич вместе с присяжными поверенными Г. Д. Скарятиным, О. О. Грузенбергом и С. К. Вржосеком).
  • Клейн Б. С. Помиловать не просили. // Клейн Б. С. Взгляд из прошлого. Историко-документальные очерки. Минск, 1989. — С.137-151, 153—154, 156—159.
  • Киселёв В. Н. На Российской окраине. // Минская правда. 1990. — № 214 (10165). — С. 1,3.(на белорусском языке)
  • Петрусевич К. А. // Памятники письменности в музеях Вологодской области. Каталог-путеводитель. Вологда, 1988. — Ч.5. Вып.2. — С. 351.
  • Петрусевич К. А. // Памятники письменности в музеях Вологодской области. Каталог-путеводитель. Вологда, 1998. — Ч.4. Вып.3. — С. 191.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://basss.asj-oa.am/2538/1/1964-10(3).pdf Архівавана 13 снежня 2014. с. 7
  2. «Я помню, был посажен в тюрьму местный адвокат К. Петрусевич, имеющий левые убеждения. Ко мне пришли его коллеги из адвокатуры с просьбой ходатайствовать за него перед Курловым. Я потребовал от них обещания, что их осужденный коллега не будет больше вести никакой антиправительственной пропаганды, и отправился к Курлову. После того, как я заявил, что беру Петрусевича на поруки, Курлов тут же по телефону велел освободить заключенного».Эдвард Войнилович. Воспоминания. Перевод с польского. Мн., 2007. 380 с.[1] Архівавана 28 студзеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]