Казімір Альхімовіч
| Казімір Альхімовіч | |
| польск.: Kazimierz Alchimowicz | |
![]() |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Стыль: | |
Казімір Альхімовіч (польск.: Kazimierz Alchimowicz; 20 снежня 1840, в. Дзембрава (Дубрава) Лідскага павета, цяпер Шчучынскі раён — 31 снежня 1916, Варшава) — мастак.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і, старэйшы брат Гіяцынта Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназію, дзе між іншым атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. На мастацкае станаўленне Г. Аляхновіча аказала моцны ўплыў творчасць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага. Разам з братам удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 г., завошта быў сасланы на Урал[1]. Вярнуўся ў 1869 годзе пасля амністыі[1], вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана(руск.) бел. ў Варшаве, у 1873—1875 гадах працягвае навучанне жывапісу ў Акадэмію мастацтваў у Мюнхене[1]. У 1876—1877 гадах жыве ў Францыі, выстаўляе свае карціны ў парыжсках салонах. З 1877 года жыве пераважна ў Варшаве. Творчасці К. Альхімовіча характэрная гістарычная і міфалагічная тэматыка.
Творчасць [правіць]
Творчасць звязана з мастацкім жыццём Польшчы і Беларусі. К. Альхімовіч лічыцца адным з апошніх польскіх мастакоў рамантычнага кірунку. Ён малюе карціны на гістарычную і міфалагічную тэматыку, пейзажы Літвы і Татраў, рэлігійныя палотны, жанравыя сцэнкі. З 1880 ўдзельнік еўрапейскіх і сусветных выставак. Выстаўляўся ў Варшаве, Мюнхене, Адэсе, Кракаве, Вене.
Ствараў карціны на тэмы беларускай, польскай і літоўскай гісторыі: «Пахаванне Гедыміна», «Пасля бітвы», «Ліздзейка(руск.) бел. з дачкой на руінах царквы Пяруна», «Абарона Ольштына» (1883), «Смерць Глінскага ў турме» (каля 1884)[1]. Яго палатно «Пахаванне Гедыміна» (1888) двойчы заваёўвала ўзнагароды. У творах, створаных пад уплывам сібірскай спасылкі, гучыць пратэст супраць царскага самадзяржаўя: «Смерць у выгнанні», «Пахаванне на Урале» (Каля 1890), «На этапе» (1884) і іншыя[1]. У карцінах на бытавыя тэмы паказаны праца парабкаў, іх цяжкая доля: «Жніво» (1869), «Найманне работнікаў» (1893), «Хата парабка», «У поце чала» і іншыя[1].
Акрамя жывапісу, мастак захапляўся роспісам фарфору і фаянсу, а таксама разьбой па дрэве. Вялікая колькасць прац К. Альхімовіча захоўваецца ў варшаўскім Народным музеі.
К. Альхімовіч вядомы як ілюстратар твораў Ю. Славацкага і А. Міцкевіча.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Бібікава А. Зорка Казіміра Альхімовіча: (аб творчасці беларускага мастака) / Ала Бібікава // Милицейский вестник: еженедельная газета УВД Гродненского облисполкома / учредитель: УВД Гродненского облисполкома. — 2006. — 26 окт. (№ 43). — С. 12.
- Календарыюм // «Czasopis» № 12/2005.
- Савук А. Жывапiсец паганскай Лiтвы: (Казіміру Альхімовічу — 160 год з дня нараджэння) // Лiдскi Летапiсец № 12.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казімір Альхімовіч- Жывапiсец паганскай Лiтвы. Казіміру Альхімовічу — 160 год з дня нараджэння
- Творчасць Казіміра Альхімовіча(польск.)
