Казімір Велікаселец
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Велікасе́лец Казiмі́р (нарадзіўся 5 мая 1945, в. Стараволя, Пружанскі раён) — дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі.
Нарадзіўся ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна. Вучыўся ў семінарыі ў Рызе, падчас навучання склаў шлюбы ў Ордэн Дамініканаў. Атрымаў сакрамэнт святарства 4 чэрвеня 1984. З 1984 быў пробашчам у Ішкалдзі. У 1992 ён быў прызначаны Генеральным вікарыем для Пінскай дыяцэзіі, адначасова выконваў абавязкі дэкана Баранавіцкага дэканата і пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах. 6 мая 1999 Папа Ян Павел II прызначыў яго тытулярным біскупам Бланды Юліі і дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. 24 чэрвеня таго ж году адбылося рукаўскладанне ў біскупа.