Казімір Міхал Пац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Казімір Міхал Пац
Kazimier Michał Pac. Казімер Міхал Пац.jpg
Казімір Міхал Пац
POL COA Gozdawa.svg
Герб «Газдава»
 
Нараджэнне: каля 1655
Смерць: 1719({{padleft:1719|4|0}})
Род: Пацы
Бацька: Геранім Дамінік Пац
Маці: Ганна з Войнаў
Жонка: няма
Дзеці: няма

Казімір Міхал Пац (каля 16551719) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Пісар вялікі літоўскі (16831710), маршалак дворны літоўскі (17081709). Камандор Мальтыйскага ордэна.

Быў старостам шырвінцкім і мейшагольскім.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Гераніма Дамініка і Ганны з Войнаў.

З 1685 камандор Мальтыйскага ордэна ў Рэчы Паспалітай «на Познані», з 1688 — «на Сталовічах». У часы бескаралеўя падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, з намінацыя якога атрымаў урад маршалка надворнага.

Як камандор Мальтыйскага ордэна не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.

Партрэт Казіміра Міхала Паца — пагрудная выява рыцара ў даспехах з мальтыйскім крыжам — у цяперашні час захоўваецца ў Смаленску[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Аляксей Хадыка. Вяртанне страчанай спадчыны // «Новы час» № 26 (154), 17 ліпеня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]