Казімір Нарбут

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Казімір Нарбут

Казімір (Даніэль) НАРБУТ (3 студзеня 1738, маёнтак Яшнец Лідскага павета, цяпер Лідскі раён17 сакавіка 1807), мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім.

Паходзіць з роду Нарбутаў. Вучыўся ў піярскай школе ў Шчучыне, потым у Любяшоўскім навіцыяце і ў піярскім калегіуме ў Дубровіцы, з 1759 у піярскім калегіуме ў Вільні, каля 4 гадоў - у піярскім вучылішчы ў Рыме. У 1764 вярнуўся на радзіму, прызначаны прафесарам і прэфектам піярскага калегіума ў Дубровіцы. Пасля жыў у Вільні, чытаў лекцыі па філасофіі, быў прэфектам піярскай друкарні. Пробашч лідскі ў 1784-86 г.

У 1769 выдаў у Вільні падручнік па логіцы («Логіка, або Навука разважання і меркавання пра прадметы навукі», на польскай мове). Аўтар курса «Эклектычнай філасофіі» і рукапісаў на лацінскай мове. Пераклаў з французскай мовы на польскую кнігу «Ваенная навука прускага караля для яго генералаў» (1771). У прадмове да яе выказаў сваё захапленне грамадскімі мерапрыемствамі, што ажыццяўляліся ў тагачаснай Беларусі, у прыватнасці будаўніцтвам Пінскага канала. Як член Адукацыйнай камісіі, займаўся рэформай школьнага навучання ў Беларусі і Літве. Член «Таварыства па складанні элементарных кніг», напісаў 2 раздзелы для школьнага «Статута парафіяльных школ» і настаўленне «Аб інспектаванні школ».

Выступаў за вызваленне філасофіі ад схаластыкі і багаслоўя, за развіццё навукі. Крытыкаваў сістэму адукацыі ў акадэміях і калегіумах ордэна езуітаў, выступаў за свецкую сістэму адукацыі.

Пахаваны ва ўніяцкай царкве ў Радзівонішках (Лідскі раён). Магіла не захавалася.

[правіць] Творы

[правіць] У Сеціве

Нарбуты на pawet.net

[правіць] Літаратура


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах