Казімір Нестар Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Kazimier Niestar Sapieha. Казімер Нестар Сапега.jpg

Казімір Нестар Сапега (14 лютага 1757, г. Брэст — 25 мая 1798) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік роду Сапегаў, сын Яна Сапегі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1767-72 вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве, пазней у ваеннай акадэміі ў Турыне, у Парыжы, Страсбургу. 3 1772 палкоўнік артылерыі войска ВКЛ, у 1773-93 генерал артылерыі. 3 1778 выбіраўся паслом на соймы. 3 1778 член Пастаяннай Рады. Староста брэсцкі з 1783. 3 1776 у апазіцыі да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, выступаў супраць яго праекта вайсковай рэформы. На Чатырохгадовым сойме 1788-92 абраны маршалкам канфедэрацыі ВКЛ, прыхільнік рэформ, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Выступіўсупраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794. 3 яго пачаткам праводзіў мабілізацыю ў Львове, Любліне, Брэсце. Удзельнічаў у бітве пад Соламі 25.6.1794, абароне Вільні 11.8.1794. Пасля ў эміграцыі, памёр у Вене.


Літ.:

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С.222-228