Казімір Пац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Пац
Казімір Пац, невядомы мастак, XVII стагоддзе
Казімір Пац, невядомы мастак, XVII стагоддзе
Герб «Газдава»
Герб «Газдава»
5-ы Біскуп смаленскі
1664 — 1667
Папярэднік Юрый Белазор
Пераемнік Готхард Ян Тызенгаўз
26-ы Біскуп жамойцкі
1667 — 1695
Папярэднік Аляксандр Казімір Сапега
Пераемнік Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн

Смерць 1695[1][2][…]
Род Пацы
Бацька Пётр Пац[3]
Маці Гальшка з Шэметаў[d][3]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[4]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімір Пац (? — 1695) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар каралеўскі (ад 1650), біскуп смаленскі (16641667) і жамойцкі (ад 1668).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Пятра і Гальшкі з Шэметаў. Брат вялікага гетмана Міхала Казіміра.

Навучаўся ў Вільні, ужо тады надумаў прысвяціць сябе духоўнай кар'еры. Пробашч слонімскі ад 1643, беластоцкі і кусташ пільтынскі ад 1654, канонік віленскі ад 1657.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай трапіў у палон, па вызваленні з якога ў 1662 зрабіўся пробашчам віленскім і геранёнскім.

Актыўна ўдзельнічаў у публічным жыцці, браў удзел у соймах. Неаднаразова быў кандыдатам у біскупы віленскія, аднак не здолеў атрымаць неабходную падтрымку ў сувязі з памяншэннем вагі Пацаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/kazimierz-pac-h-gozdawa
  2. Kazimierz Pac // MAK
  3. а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 66, 137. — 377 с.
  4. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 16 кастрычніка 2020.
  5. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 137. — 377 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]