Казімір Семяновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Казімір Семяновіч
Kazimier Siemianovič. Казімер Семяновіч.jpg
Месца нараджэння: Вялікае Княства Літоўскае
Лагатып ВікіСховішча Казімір Семяновіч на Вікісховішчы
К. Семяновіч на паштовай марцы
«Мастацтва артылерыі». Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Казімір СЕМЯНОВІЧ (каля 1600 — каля 1651) — ваенны кароннага войска Рэчы Паспалітай, збройнік, ваенны інжынер, артылерыст; адзін з пачынальнікаў ракетнай справы ў Еўропе. Аўтар кнігі «Вялікае майстэрства артылерыі» (1650).

Удзельнік Смаленскай вайны (1632—1634), у т.л., аблогі Белай.[1] Магчыма, удзельнічаў у бітве пад Ахматавам (1644)[2]. Загадам караля Уладзіслава IV быў пасланы ў Нідэрланды, на службу ў войска герцага Фрыдрыха-Генрыха Аранскага; там удзельнічаў у іспанска-галандскай вайне, у т.л., у аблозе Гюйста (1645)[1]. Вярнуўся ў Польшчу (1646), калі Уладзіслаў IV збіраў з усёй Еўропы артылерыйскіх спецыялістаў для вялікай вайны з туркамі[1], служыў інжынерам у кароннай артылерыі[3], з 1648 — намеснік начальніка. Паводле парады караля Яна-Казіміра вярнуўся ў Нідэрланды (каля 1649), каб надрукаваць там сваю працу[3] (хаця існуе і такая думка, што Семяновіч быў вымушаны выехаць з-за канфлікту з сваім начальнікам, К. Арцішэўскім[2]).

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Пра жыццё і паходжанне Семяновіча вядома вельмі мала, яго месца нараджэння і этнічная прыналежнасць аспрэчваюцца літоўскімі і беларускімі гісторыкамі. У літоўскай версіі Семяновіч нарадзіўся каля Росеняў (зараз Расейняй) у Жамойці[4][5] у беднай шляхецкай сям'і гербу «Астоя»[1] (чаму і казаў пра сябе як пра літоўскага шляхціча)[4]; вучыўся ў Віленскай акадэміі. Польская навуковая школа падкрэслівае яго прыналежнасць да паланізаванай шляхты[1]. У беларускай версіі[6] сцвярджаецца, што Семяновіч нарадзіўся каля Дуброўны на Віцебшчыне, у сям'і дробных рускіх князёў Семяновічаў[7], якія валодалі невялікімі землямі ў гэтай частцы Падняпроўя ў 14—17 ст. Некаторыя ўзоры лексікі самога Семяновіча пацвярджаюць такую думку[8]. Таксама адзначаецца, што невядомыя запісы пра сем'і з прозвішчам Семяновіч, якія б мелі права на герб Астоя, і што, магчыма, Семяновіч проста набыў права надрукаваць герб у сваёй кнізе, каб паспрыяць яе папулярнасці. Сам ён пісаў пра сваё месца ў шляхецкай іерархіі даволі невыразна, і магчыма, што менавіта з гэтай прычыны[9]. Таксама, беларуская навуковая школа 20 ст. інтэрпрэтуе сярэднявечнае/рэнесанснае азначэнне «літвін» палітонім, а не этнонім, і таму мяркуецца, што Семяновіч, пішучы пра сябе «літвін»/«літовец» меў на ўвазе сваё грамадзянства ВКЛ, а не нацыянальнасць[10]. Аспрэчваецца і тоеснасць К. Семяновіча і магістра філасофіі і вольных мастацтваў з такім самым прозвішчам, які запісаны ў актах Віленскай акадэміі 1650 года[9].

Вялікае майстэрства артылерыі[правіць | правіць зыходнік]

Кніга «Artis Magnae Artilleriae pars prima» («Вялікае майстэрства артылерыі, першая частка», таксама вядомая як «Поўнае майстэрства артылерыі») была ўпершыню надрукаваная па-лацінску ў Амстэрдаме (1650), яшчэ да смерці Семяновіча. Пазней перакладзеная на французскую (1651), нямецкую (1676), англійскую і галандскую (1729), польскую (1963) мовы.[3]

Кніга больш за два стагоддзі была ў Еўропе падручнікам па артылерыі. Былі прадстаўленыя стандартныя канструкцыі ракет, запальных снарадаў і іншых піратэхнічных прыстасаванняў. Тут у першы раз была разгледжаная ідэя выкарыстання рэактыўнага руху ў артылерыі. Вялікі раздзел прысвечаны калібрам, канструкцыі, будове і якасцям ракет (як ваенных так і грамадзянскіх), у т.л., шматступенных ракет, ракетных батарэй і ракет з стабілізатарамі.

Як пісаў сам Семяновіч, ён цікавіўся артылерыяй з дзяцінства, і вывучаў матэматыку, механіку, гідраўліку, архітэктуру, оптыку, тактыку, каб павялічыць свае веды; мяркуецца, што ён паспеў скончыць і рукапіс другой часткі[11] Існуе версія, што ўдзельнікі цэхаў металургіі, піратэхнікі і збройніцтва арганізавалі яго забойства і выкралі або знішчылі другую частку рукапісу, каб не даць распаўсюджваць свае цэхавыя сакрэты[11].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.182
  2. 2,0 2,1 Reprint of article on Siemienowicz from «Mlody Technik» 07.2001
  3. 3,0 3,1 3,2 Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.183
  4. 4,0 4,1 Encyclopedia Lituanica. Boston, 1970—1978, Vol.5 p.147
  5. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. 1983 T.1 p.166
  6. Матэрыялы артыкулу Цярохіна ў час. «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», 3/1973; кніга «Вялікае майстэрства артылерыі» з акадэмічнай серыі «Нашы славутыя землякі» (М. Ткачоў, Бельскі, Мінск, 1992. ISBN 5-343-00881-X); артыкулы ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі (Т.6, ч.1, С.286) і ў Беларускай энцыклапедыі (Т.14).
  7. Цярохін; Ткачоў, Бельскі, С.8.
  8. Бельскі, Ткачоў, С.10.
  9. 9,0 9,1 Бельскі, Ткачоў, С.16.
  10. Бельскі, Ткачоў, С.16,17.
  11. 11,0 11,1 Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.184

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бельскі А. М., Ткачоў М. А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. Мн., 1992.
  • Цярохін С. Ф. Трактат аб артылерыі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. № 3.

Зноскі