Казімір Чартарыйскі
| Казімір Чартарыйскі Kazimierz Czartoryski |
||
| Казімір Чартарыйскі | ||
Герб «Літоўская Пагоня» |
||
|
||
|---|---|---|
| 1724 — 31 жніўня 1741 | ||
| Папярэднік: | Фрэдэрык Міхал Чартарыйскі | |
| Пераемнік: | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька | |
|
||
| 1712 — 1724 | ||
| Папярэднік: | Станіслаў Антоні Шчука | |
| Пераемнік: | Фрэдэрык Міхал Чартарыйскі | |
|
||
| 1707 — 1709 | ||
| Суправіцель: | Людвік Канстанцін Пацей (1703 — 1709) | |
| Манарх: | Станіслаў Ляшчынскі | |
| Папярэднік: | Бенядзікт Павел Сапега | |
| Пераемнік: | Міхал Казімір Коцел | |
| Нараджэнне: | 4 сакавіка 1674 Варшава |
|
| Смерць: | 31 жніўня 1741 (67 гадоў) Варшава |
|
| Род: | Чартарыйскія | |
| Бацька: | Міхаіл Юрый Чартарыйскі | |
| Маці: | Яна Вераніка Алендская | |
| Жонка: | Ізабелай Альжбэтай Марштын | |
| Дзеці: | Міхал Фрыдэрык, Аўгуст Аляксандр, Канстанцыя, Людвіка Альжбета, Тэадор Казімір | |
| Узнагароды: |
|
|
Казімір ЧАРТАРЫЙСКІ (4 сакавіка 1674 — 31 жніўня 1741) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Сын Міхала Юрыя, ваяводы сандамірскага, і яго трэцяй жонкі Яны Веранікі Алендскай.
Біяграфія [правіць]
Падчашы ВКЛ у 1699—1707 і 1709—1712, падскарбі вялікі ВКЛ у 1707—1709 (прызначаны Станіславам Ляшчынскім), падканцлер ВКЛ у 1712—1724, кашталян віленскі з 1724. Быў таксама старастам крамянецкім, веліжскім, усвяцкім.
У час бескаралеўя 1696-1697 прыхільнік французскага кандыдата на каралеўскі трон прынца Франсуа Луі дэ Канці. У 1706 перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага, поты супрацоўнічаў з Аўгустам II. Пасля яго смерці (1733) зноў прыхільнік кандыдатуры Станіслава Ляшчынскага на трон. Трапіў у палон да войск Аўгуста III, але пагадзіўся з новым каралём. У 1730-я гады арганізаваў магнацкую групоўку Чартарыйскіх і звязаных з імі іных родаў ("фамілію"), якая разлічвала на дапамогу Расіі, каб умацаваць дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
У 1730 адзначаны Ордэнам Белага Арла.
Сям'я [правіць]
Ажаніўся ў 1693 годзе з Ізабелай Альжбэтай Марштын (26 жніўня 1671 — 24 лютага 1758, Варшава), дачцы Яна Анджэя Марштына і Кацярыны Гардон. Меў з ёй трох сыноў і дзвюх дачок:
- Міхала Фрыдэрыка (1696—1775);
- Аўгуста Аляксандра (1697—1782), ваяводу рускага;
- Канстанцыю (1700—1759), маці караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага;
- Людвіку Альжбету (1703—1745), якая стала манашкай;
- Тэадора Казіміра (1704—1768), біскупа пазнанскага.
Крыніцы [правіць]
- Анатоль Грыцкевіч Чартарыйскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. –792 с.: іл. С. 740. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
- Асобы
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1674 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 31 жніўня
- Памерлі ў 1741 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Кавалеры ордэна Белага арла
- Род Чартарыйскіх
- Кашталяны віленскія
- Падканцлеры літоўскія
- Вялікія падчашыі літоўскія
- Вялікія падскарбіі літоўскія
- Старосты крамянецкія
- Старосты веліжскія
- Старосты ўсвяцкія
