Казімір I Аднавіцель
Казімір І Аднавіцель (25 ліпеня 1016 — 28 лістапада 1058, Познань) — польскі князь (1034—1058, з перапынкамі) дынастыі Пястаў. Сын Мешкі І і Рыхэзы Латарынгскай.
У 1026 г. быў ададзены на выхаванне ў адзін з польскіх кляштараў. Пасля смерці бацькі супраць заняўшага яго месца Казіміра І выступілі прадстаўнікі заможных радоў і духавенства, а падуладную яму дзяржаву ахапіў сялянскі бунт, заснаваны на ідэі звароту да паганства, што з'яўлялася следствам незавершанай канфесіяналізацыі і эканамічнага прыгнёта.
Казімір І пакінуў краіну і напачатку жыў пры двары венгерскага караля Іштвана І, а пасля ў сваёй маці ў Саксоніі. Выкарыстаўшы складанае становішча Польшчы, у 1038 г. чэшскі князь Бржэціслаў захапіў Гнезна, адкуль вывез рэліквіі святога Войцэха і далучыў да Чэхіі Сілезію.
Заклапочаны праблемаю вяртання Польшчы да паганства, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых ІІІ аказаў Казіміру І дапамогу фінансавымі і ваеннымі сродкамі (500 рыцараў) для вяртання ўлады. якую той выкарыстаў і ў 1039 г. аднавіў сваю ўладу ў Польшчы і падавіў паганскае паўстанне. Аднак за дапамогу Казімір І прызнаў сюзерэнітэт імперыі.
У 1042 г. ажаніўся на сястры вялікага кіеўскага князя Яраслава, Дабранезе (пры крышчэнні атрымала імя Марыя).
З мэтаю поўнага ўзнаўлення дзяржаўнай арганізацыі Казімір І імкнуўся да аднаўлення польскай царквы. Таму ён выдзяляў на гэтыя мэты вялікія сродкі і нават заснаваў у Тынцы кляштар бенедыктынцаў. Аднак «гэта было нялёгкай задачай», паколькі рымскія папы Бенедзікт І і Леў ІХ знаходзіліся пад ўражаннем хуткага разбурэння польскай дзяржавы і новай царкоўнай правінцыі. Усё ж у 1046 г. Казімір І аднавіў кракаўскае біскупства, якое ўзначаліў Арон, асабісты герб якога пазней прыняў кракаўскі капітул. Але польскае арцыбіскупства так і не было адноўлена.
У 1047 г. пры дапамозе русінскіх войск, прадастаўленых у дапамогу кіеўскім князем Яраславам, Казімір І вярнуў Мазовію і Усходняе Памор'е (Заходняе Памор'е ў гэты час увайшло ў склад імперыі). У 1050 г. ён здзейсніў паспяховы паход на Сілезію, якую ўключыў у склад адноўленага ім княства. У гэтую польска-чэшскую спрэчку ўмяшаўся імператар і на праведзеным у Кведлінбурзе з'ездзе было прынята рашэнне аб тым, што Сілезія застаецца ў складзе Польшчы, аднак Казімір І павінен быў выплаціць чэхам 500 грывен срэбра і 30 золата. Памёр 28 лістапада 1058 г.
Дзеці ад шлюба з Дабранегай:
- Баляслаў ІІ Смелы (1042—1081)
- Уладыслаў І Герман (1043—1102)
- Мешка (1045—1065)
- Святаслава
- Ота
[правіць] Літаратура
- Тымовский Михал, Кеневич Ян, Хольцер Ежи, История Польши / Пер. с польск. — М.: Издательство «Весь Мир», 2004. — 544 с. — С. 44-45.
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы |
Мешка I — Баляслаў I Храбры — Мешка II — Безпрым — Мешка II — Баляслаў Забыты — Казімір I Аднавіцель — Баляслаў II Смелы — Уладзіслаў I Герман — Баляслаў III Крывавусты — Збігнеў |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |

