Кай Манэ Бёр'е Сігбан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Кай Манэ Бёр'е Сігбан, таксама Зігбан (шв.: Kai Manne Börje Siegbahn, 20 красавіка 1918, Лунд, Швецыя - 20 ліпеня 2007, Ангельхольм, Швецыя) — шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1981) годзе (палова прэміі «за ўклад у развіццё электроннай спектраскапіі высокага дазволу». Другую палову прэміі атрымалі Нікалас Бломберген і Артур Шаўлаў «за ўклад у развіццё лазернай спектраскапіі».)

Кай Сігбан нарадзіўся ў сям'і будучага Нобелеўскага лаўрэата (1924) Карла Манэ Сігбана. Скончыў гімназію ў Упсале. З 1936 па 1942 год вывучаў у Упсальскім універсітэце фізіку, матэматыку і хімію. У 1944 годзе абараніў дысертацыю ў Стакгольмскім універсітэце. З 1942 па 1951 год працаваў ў Нобелеўскім інстытуце фізікі. У 1951 годзе стаў прафесарам фізікі ў Каралеўскім тэхналагічным інстытуце ў Стакгольме. У 1954 годзе перайшоў на кафедру ва універсітэце Упсалы, якой раней, да 1937 гаду загадваў яго бацька. З'яўляўся членам многіх навуковых супольнасцяў, сярод іншых Каралеўскай швецкай акадэміі навук. Кай Сігбан быў прэзідэнтам Міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (ІЮПАП).

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).