Какаін
Какаін — метылавы складаны эфір бензаілэкганіна, алкалоідаў трапановага шэрагу, валодае лакальнаанэстэзійным і наркатычным дзеяннем. Разам з іншымі алкалоідамі ўтрымоўваецца ў раслінах роду Эрытраксілум (Erythroxylum), у прыватнасці: какаінавы куст (Erythroxylum coca), Erythroxylum laetevirens, Erythroxylum novogranatense, Erythroxylum recurrens, Erythroxylum steyermarkii і інш., распаўсюджаных у трапічнай зоне Паўднёвай Амерыкі.
Дзякуючы свайму танізуючаму і наркатычнаму дзеянню лісце кокі (Erythroxylum coca var. Coca) доўгі час ўжываліся карэнным насельніцтвам Паўднёвай Амерыкі; вылучаны ў сярэдзіне XIX стагоддзя з лісця кокі чысты какаін распаўсюдзіўся ў Еўропе і ЗША. Першапачаткова ён шырока ўжываўся ў медыцынскіх мэтах, але да пачатку XX стагоддзя быў амаль цалкам выцеснены з медыцынскай практыкі больш дасканалымі прэпаратамі.
| Асноўныя тыпы алкалоідаў | |
|---|---|
| Піралідзін | Гігрын |
| Трапан | Атрапін • Гіясцыямін • Скапаламін • Какаін • Экганін |
| Піперыдзін | Каніін • Лабелін • Піперын |
| Хіналізідзін | Цытызін • Пахікарпін |
| Пірыдзін | Нікацін • Анабазін |
| Ізахіналін | Марфін • Кадэін • Тэбаін • Папаверын • Лікарын |
| Хіналін | Хінін • Хінідзін • Эхінапсін |
| Індол | Сератанін • Псілацын • Псілацыбін • ДМТ • 4-HO-MET • 5-MeO-DMT • Буфатэнін • Гармін • Гармалин • Фізастыгмін • Эргатамін • Эргаметрын • Іахімбін • Рэзерпін • Мітрагінін • Ібагаін • Стрыхнін • Бруцын |
| Пурын | Ксантыны (Кафеін • Тэабрамін • Тэафілін) • Саксітаксін |
| Фенілэтыламін | Катэхаламіны (Норадрэналін • Адрэналін • Дафамін) • Эфедрын • Псеўдаэфедрын • Норэфедрын • Катын • Катынон • Мескалін |
| Тэрпены | Аканітын • Дэльфінін • Элатын |
| Іншыя | Пілакарпін • Мускарын • Калхіцын • Галантамін • Капсаіцын |