Како Шанэль
Како Шанэль (фр.: Coco Chanel, сапраўднае імя Габрыэль Бонэр Шанэль, фр. Gabrielle Bonheur Chanel; 19 жніўня 1883 - 10 студзеня 1971) - была вядучым французскім мадэльерам, чый мадэрнізм, натхнённасць мужчынскай модай і прытрымліванне дарагой простасці ў ствараемай вопратцы зрабілі з яе , магчыма, самую важную фігуру ў гісторыі моды XX-га стагоддзя. Шанэль прынесла ў жаночую моду прыталены жакет і маленькую чорную сукенку. Уплыў Како на высокую моду быў настолькі моцным, што яе - адзіную ў гісторыі моды - часопіс «Тайм» унёс у спіс ста самых уплывовых людзей XX стагоддзя.
Біяграфія [правіць]
Нарадзілася ў Самюры ў 1883 годзе, хоць сцвярджала, што з'явілася на свет у 1893 у Аверні. Маці памерла, калі Габрыэль было дванаццаць гадоў, пазней яе з чатырма роднымі братамі і сёстрамі пакінуў бацька; дзеці былі тады на апецы сваякоў і правялі некаторы час у прытулку. У 18 гадоў Габрыэль ўладкавалася прадаўцом у краму адзення, а ў вольны час спявала ў кабарэ. Любімымі песнямі дзяўчыны былі «Ko Ko Ri Ko» і «Qui qua vu Coco», за што ёй і далі мянушку - Како. Габрыэль не атрымала поспеху ў якасці спявачкі, аднак падчас аднаго з яе выступленняў афіцэр Эцьен Бальзан (Etienne Balsan) быў зачараваны ёю. Яна пераехала жыць да яго ў Парыж, але неўзабаве сышла да англійскага прамыслоўца Артура Капеля (Arthur Capel). Пасля стасункаў з шчодрым багатымі мужчынамі яна была ў стане адкрыць краму ў Парыжы ў 1910, прадаючы дамскія капелюшыкі, і на працягу года дом моды перамясціўся на вуліцу Камбон (Cambon), дзе і знаходзіцца па гэты дзень, як раз насупраць гатэлю «Рыц».
| У гэтым артыкуле не прастаўленыя тэматычныя катэгорыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці катэгорыі і дадаць іх. |
