Калабарацыянізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Калабарацыянізм (фр.: collabaration — супрацоўніцтва) — асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі і арганізацыі на часова акупіраваных тэрыторыях падчас Другой сусветнай вайны, якія супрацоўнічалі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў справе т. зв. будаўніцтва «Новай Еўропы». Да ліку калабарацыяністаў належалі А. Ф. Петэн, П. Лаваль (Францыя), В. Квіслінг, К. Гамсун (Нарвегія), А. Уласаў (Расія), Р. Астроўскі (Беларусь) і інш.

Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам[1].

Беларускія калабарацыяністы ставілі за мэту стварэнне беларускага войска (Беларускі корпус самааховы, Беларуская краёвая абарона) і беларускай нацыянальнай дзяржавы пад пратэктаратам Германіі (Беларуская самапомач, Беларуская рада даверу). Становішча на франтах, разгортванне антынацысцкай барацьбы на акупаваных тэрыторыях вымушалі акупантаў пашыраць сацыяльную базу калабарацыі. У снежні 1943 года створана Беларуская цэнтральная рада, якая фактычна спыніла дзейнасць у чэрвені 1944.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Літвін, А. Калабарацыяністы / Аляксей Літвін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 4. Кадэты—Ляшчэня. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 14—15. — ISBN 985-11-0041-2.

Зноскі

  1. Военно-исторический словарь. — М., 1985. — С. 340.


Шаблон:International-law-stub