Каланада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каланада сабора Святога Пятра (Ватыкан)

Каланада (фр.: colonnade) — у архітэктуры рад або рады калон, аб'яднаных гарызантальным перакрыццем.

Каланады могуць ужывацца ў выглядзе порцікаў і галерэй, якія прылягаюць да будынка і аб'ядноўваюць яго адасобленыя аб'ёмы і зрокава злучаюць яго з навакольнай прасторай двара ці плошчы (напрыклад каланада сабора Святога Пятра, архітэктар Ларэнца Берніні), а таксама з навакольнай прыродай.

Каланада можа выступаць самастойным збудаваннем (напрыклад, бельведэр-каланада ў Варанцоўскім палацы ў Адэсе, 1826—28, архітэктар Франц Карлавіч Бафо).

Пры выкарыстанні каланад унутры будынкаў імі звычайна апраўляюць буйныя залы і выкарыстоўваюць для рассячэння і адначасова сувязі асобных частак параднага інтэр'ера.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грубе Г., Кучмар А. Путеводитель по архитектурным формам. — М.: Стройиздат, 2001. (руск.)