Каласоўнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каласоўнік
Bromus secalinus2.jpg
Каласоўнік аржаны — тыповы від роду
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bromus L., nom. cons., 1753

Секцыі
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   40478
NCBI   4501
EOL   108079
GRIN   g:1727
IPNI   30000273-2

Каласоўнік (Bromus) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых.

Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю 15—100 см. Сцябло — саломіна. Лісце з замкнёнымі пазухамі. Суквецце — мяцёлка з буйных шматкветкавых (6—20 кветак) каласкоў. Плод — зярняўка.

Адрозніваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў краінах Міжземнамор'я, у нетрапічных паясах Еўразіі і Афрыкі. На Беларусі 6 дзікарослых відаў: каласоўнік аржаны (Bromus secalinus), каласоўнік мяккі (Bromus mollis), каласоўнік палявы (Bromus arvensis), каласоўнік гронкавісты (Bromus commutatus), каласоўнік растапыраны (Bromus squarrosus), каласоўнік японскі (Bromus japonicus); інтрадукаваны каласоўнік дрыжнікападобны (Bromus briziformis). Растуць на палях, лугах, уздоўж дарог.

Кармавыя, дэкаратыўныя расліны. Каласоўнік аржаны (Bromus secalinus) — пустазелле пасеваў азімых культур.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каласоўнік // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.