Каласянам

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Першая старонка ліста Каласянам у старажытным манустрыпце

Каласянам, ліст апостала Паўла да хрысціян Калос – адзін з лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у спіс кніг Новага Запавета. Змяшчаецца пасля ліста Філіпянам і перад першым лістом Фесаланікійцам.

Аўтар[правіць | правіць зыходнік]

Ліст напісаны ў суаўтарстве з вучням апостала Цімафеям, аднак Павел звяртаецца да чытачоў часцей асабіста ад сябе.

Адрасат[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў Калосах была адной з тых, якую Павел асабіста не засноўваў і якую ён ніколі не наведваў. Ён прылічае каласян і ладыкійцаў да тых, чые адлічча ён не бачыў ў плаці. Але, па-за ўсякім сумневам, гэтая царква была створана па яго ўказанні. На працягу трох гадоў, якія Павел пражыў у Эфесе, Евангелле распаўсюджвалася ва ўсю правінцыю Асія. Усе яе жыхары чулі пропаведзь пра Бога. Калосы знаходзіліся на адлегласці 150 км ад Эфеса і, несумнеўна, гэта царква была створана падчас той двухгадовай кампаніі. Невядома дакладна, хто яе заснаваў, хутчэй за ўсё гэта быў Эпафрас, які ахарактарызаваны ў лісце як супрацоўнік Паўла. Калі Епафрас і не быў заснавальнікам царквы ў Калосах, ён, несумнеўна, быў святаром у гэтай вобласці.

Мэта напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Павел даведаўся ад Эпафраса, што ў Калосах з’явіліся людзі, які пачалі распаўсюджваць у царкве вучэнне, у якім ідэі Евангелля суадносіліся з законніцтвам з аднаго боку, а з другога боку з уласнымі гнастычнымі меркаваннямі. Магчыма, яны лічылі неабходным разам з Хрыстом ушаноўваць нейкія духоўныя ерархіі – Троны, Валадарства, Пачаткі і Улады, ці адносілі Хрыста да адной з гэтых істот. Павел быў вельмі заклапочаны гэтымі абставінамі, і, ведаючы, што царква ў Калосах прыслухаецца да голаса апостала, накіраваў вернікам ліст, каб засцерагчы іх ад небяспекі ілжэвучэння.

Асаблівасці ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст моцна нагадвае той, што накіраваны Эфесянам. Таксама ліст утрымлівае шэраг слоў, якія не нідзе больш у Новым Запавеце не сустракаюцца. Таксама ліст адрозніваецца па стылю, мове і думцы ад больш ранніх твораў Паўла. Таму шэраг сучасных даследчыкаў лічаць ліст Каласянам узорам, па якому быў напісаны ліст Эфесянам.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнай мэтай ліста з’яўляецца аправяржэнне “каласянскай ерасі”. З самага пачатку апостал пераконвае вернікаў у перавазе Хрыста над духоўнымі істотамі. Гэтаму прысвечаны велічны гімн. Хрыстос не адносіцца да істот, якія былі створаны. Ен існаваў з самага Пачатку, Ён удзельнічаў у тварэнні ўсяго, што ёсць у свеце: нябеснага і зямнога, духоўнага і матэрыяльнага. Свет існуе дзякуючы Яму і для Яго. Хрыстос прымірыў мяцежны мір з Богам. Таму былыя язычнікі увайшлі ў лік Царквы, святога Божага народа. У свеце Яго Уваскрасення знішчаюцца ўсе перашкоды, якія дзеляць людзей, зыходзяць усе рытуальныя забароны, якія былі як у Законе Майсея, так язычніцкім свеце. Глупа ўшаноўваць тварэнне замест Творцы. Пачаткі і Улады не толькі меньшыя за Хрыста, але і апанаваны Ім. Усе сілы, якія трымалі людзей у страхе, знішчаны Хрыстом падчас смерці на крыжы. Апостал нагадвае слухачам пра сваі нястачы і турэмнае зняволянне, называючы яго духоўнай барацьбой за вернікаў. І, як Бог падняў з мертвых Хрыста, так разам з Хрыстом Бог паднімае з мертвых з-за грахоў усіх вернікаў. Таму былыя грэшнікі павінны жыць новым жыццем, адмовіўшыся ад злобы, гневу, ілжы, павінны быць міласэрнымі, ціхімі, лагоднымі і цярплівымі. Гэтыя патрабаванні адносяцца таксама і да сямейнага жыцця. Мужы і жонкі, бацькі і дзеці, паны і рабы, - усе павінны адносіцца адзін да аднаго з любоўю і павагай.

Месца і час напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст напісаны ў зняволянні, але вызвачыць дакладна час і месца напісання цяжка. Магчыма, гэта Кесарыя ці Рым, а час напісання – 60-63 гг. н.э.

Кароткі план ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст склалаецца з 4 раздзелаў. Можна выдзяліць тры часткі: вучэнне пра сутнасць Хрыста, аблічэнне ілжэвучэнняў і маральныя настаўленні. Ліст пачынаецца з малітвы за адрасатаў і с закліку ўзнесці пашану Айцу за дараванне свабоды ад улады цемры. Далей ідзе гімн Хрысту. Потым Павел распявядае пра свае служэнне і раіць Каласянам жыць у яднанні са Хрыстом, праявіць цвярдыню і непахіснасць у веры, не паддавацца прыцягальным ілжэвучэнням. Далей Павел падвяргае разбуральнай крытыцы ілжэнастаўнікаў. У трэцяй частцы ліста апостал дае парады, настаўленні і заклікі, вельмі падобныя на тыя, якія ен даваў у лісце да Эфесянаў. Ліст сканчваецца прывітаннямі і пажаданнямі.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

  • Прывітанне і малітва (1:1-8)
  • Сутнасць Хрыста і Яго дзейнасць (1:9-2:19)
  • Новае жыцце ў яднанні са Хрыстом (2:20-4:6)
  • Заключная частка ліста (4:7-18)

Старадаўнія каментары на ліст да Каласянам[правіць | правіць зыходнік]

Самыя старадаўнія тлумачэнні на ліст Каласянам з’яўляюцца гутаркі Яна Златавуста, тлумачэнні Феадарыта, Феафілакта, тлумачэнні Экуменія, Амвросіяста і інш. З праваслаўных каментароў найболей вядомымі з'яўляюцца працы біскупа Феафана (тлумачэнне лістоў Апостала Паўла да Каласянам і да Філімона) і Н. Мухіна "Лісты Апостала Паўла да Каласянаў". З пратэстантскіх выданняў - Мэйера "Лісты з палону", П. Эвальда "Лісты Паўла да Эфесянаў, Каласянаў і Філімону", Дыбеліуса "Лісты Апостала Паўла да Эфесянаў, Каласянаў і Філімона" і іншыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Библейские комментарии отцов Церкви и других авторов. Новый Завет. Т. IX.: Послания Колоссянам, Фессалоникийцам 1-е и 2-е, Тимофею 1-е и 2-е, Титу, Филимону, 2006, ISBN: 5-901494-10-5, 480с.
  • Послание к Колоссянам и Филимону, Лукас, Р., Мирт, 2007, 207 с.
  • Толкование книг Нового Завета: Колоссянам и Филимону, Джон МакАртур, Библия для всех, 2003 г., 437 c
  • Комментарий к Библии. Послание колоссянам, Криммер Хайко, Свет на Востоке, 2003, 240 с.
  • Толкования посланий апостола Павла к Колоссянам и Филиппийцам, Затворник Феофан, Правило веры, 2005 г., 5-94759-029-8, 612 c.
  • Толкования посланий Апостола Павла к Колоссянам, к Евреям, Златоуст Иоанн, святитель, Правило веры, 2009 г.,800 c.

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Ліст Каласянам у перакладзе В. Сёмухі