Калаян (севастакратар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Калаян, севастакратар)
Калаян
балг.: Калоян
севастакратар Балгарыі

Нараджэнне 1-я пал. XIII стагоддзя
Смерць XIII стагоддзе

Севастакратар Калаян — балгарскі феадальны валадар, які меў вышэйшы тытул севастакратара. Кіраваў вобласцю Срэдзеца ў XIII стагоддзі.

Калаян мог быць унукам цара Івана Асеня I (11891196) праз яго малодшага сына севастакратара Аляксандра, бо ён згадваецца як кузен цара Канстанціна I Ціха (12571277); аднак, яго дачыненні да царскай сям'і маглі быць толькі тытулярнымі. Калаян апанент правізантыйскай палітыкі цара Міхаіла Асеня I (12461256), браў удзел у апазіцыі яму.

Севастакратар Калаян больш за ўсё вядомы як галоўны кцітар Баянскай царквы, сярэдневяковага праваслаўнага храма ў Баяне каля Сафіі. Надпіс 1259 года ў царкве апісвае ролю Калаяна ў яе ўзвядзенні. Царква ўпрыгожана партрэтамі кцітара Калаяна і яго жонкі Дзясіславы.

Існуе таксама здагадка, што Калаян перабудаваў палац рымскага імператара Канстанціна I у Сафіі і выкарыстоўваў яго як сваю гарадскую рэзідэнцыю. Дзве іншыя невялікія царквы ў Сафіі, Св. Петкі Старой і Св. Мікалая, таксама атрыбутаваны яго кцітарствам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Srdjan Pirivatric. The Boyana Church Portraits. A Contribution to the Prosopography of Sebastocrator Kaloyan. — В: Боянската църква между Изтока и Запада в изкуството на християнска Европа. Ред. и съст. Бисерка Пенкова. С., НИМ, 2011,