З пляцоўкі Вікіпедыя.
Калаўроткі[1] (Rotifera = Rotatoria) — тып мнагаклетачных жывёл, раней адносіліся да групы первічнаполасных чарвякоў. Асноўнай прыкметай з'яўляецца наяўнасць так званага калаўротнага апарата — вейкападобнага ўтварэння на пярэднім канцы цела, які выкарыстоўваецца для харчавання і руху.
Вядома каля 1500 відаў калаўротак, у Беларусі — каля 100 відаў. У асноўным гэта прэснаводныя насельнікі, але таксама яны водзяцца ў моры і вільготных глебах. Большасць калаўротак свабоднарухальныя, але ёсць і прымацаваныя формы. Пераважная большасць відаў свабоднажывыя, але сустракаюцца таксама паразіты і каменсалы.
Па памеры калаўроткі не перавышаюць 2 мм (у сярэднім значна менш).
Зноскі
- ↑ Напісанне Калаўроткі у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1999, С.455