Каленік Мішкавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каленік Мішкавіч
староста звянігародскі[d]
з 1434
староста пуціўльскі[d]
з 1434

Род Тышкевічы
Дзеці Каленік Каленікавіч[d] і Сенька Каленікавіч[d]

Каленік Мішкавіч (? — да 20 жніўня 1450) — крамянецкі баярын, набліжаны вялікага князя Свідрыгайлы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Радца Свідрыгайлы, з 1434 года староста звянігародскі і пуціўльскі. Прывілеем ад 17 кастрычніка 1437 года, выдадзеным у Кіеве, атрымаў ад вялікага князя Свідрыгайлы за верную службу, «а нигды не опущеную», многія маёнткі ў Кіеўскай зямлі і на тэрыторыі памежнай з імі Валыні, у т.л. сёлы ў Жытомірскім і Оўруцкім паветах, а таксама маёнтак Чарталесы[1]. Найбольшае значэнне мелі падараваныя землі пад Жытомірам, названыя Слабодзішчам, дзе ў 1-й палове XVI ст. быў пабудаваны замак, а потым заснаваны горад Бярдзічаў, якія сталі з часам Бярдзічаўскім графствам. Гісторыкі звязваюць узнікненне горада Бярдзічава з Каленікам[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сыноў Сеньку (падскарбі і падканцлер Свідрыгайлы, 1446—1452), Федзьку, Дашку, Івашку (архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра) і Каленіка (згадваецца ў 1457/1458—1488). Ад унука Каленіка, сына Каленіка Каленікавіча — земяніна Тышкі, паходзіць род Тышкевічаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]