Кальварыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кальварыя (лац.: Calvaria — Галгофа) — святое месца ў каталікоў Беларусі, Літвы і Польшчы, якое размяшчалася на ўзгорках ці ў лесе на былых язычніцкіх капішчах. Шлях да кальварыі мог складацца з некалькіх дзясяткаў стаянак (на іхнім месцы стаяць капліцы, брамы, крыжы). Сюды прыходзілі набожныя, хворыя, калекі, старцы на пакаянне.

Звычайна размяшчаліся на пагорках, каб нагадваць сваім палажэннем Галгофскую гару ля Іерусаліма.

Першая кальварыя паўстала ля Кордавы ў Іспаніі ў 1405—1420 гадах з ініцыятывы дамініканца Альваруса. Пазней яны пачалі з'яўляцца на тэрыторыі Германіі і Італіі. Кальварыі ў 2-й палове 16 стагоддзя з'яўляліся апорнымі пунктамі каталіцызму.

Утрымоўвалі розную колькасць стадый, ад адзінак да некалькіх дзясяткаў. З развіццём набажэнства крыжовага шляху стадыі Мукаў Гасподніх, у колькасці 14, сталі таксама змяшчацца ўнутры каталіцкіх храмаў.

Маглі пад гэтай назвай знаходзіцца і могілкі.

На Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons