Кальдошы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кальдошы
(Caldoches)
Foire chevaux.JPG
Агульная колькасць 71 721 (2009 г.)
Рэгіёны пражывання Новая Каледонія
Мова французская
Рэлігія хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя французы

Кальдо́шы (фр.: Caldoches) — насельніцтва еўрапейскага (найчасцей французскага) паходжання ў Новай Каледоніі. Агульная колькасць (2009 г.) - 71 721 чал.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што назва "кальдош" (Caldoche) з'явілася ў новакаледонскай прэсе ў канцы 1960-ых гг., значыла "самы каледонскі" або "найбольш каледонскі" і спярша выкарыстоўвалася як псеўданім мясцовай журналісткі Жаклін Шмідт, якая сцвярджала, што яе продкі нямецкага паходжання здаўна жылі ў Новай Каледоніі. У нашы дні так называюць нашчадкаў белых пасяленцаў, што жывуць шмат пакаленняў у гэтай краіне. Выхадцаў з Францыі, якія пераязджаюць у Новую Каледонію, яны называюць зазо́.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаецца некалькі хваляў масавых перасяленняў еўрапейаў у Новую Каледонію. Першыя перасяленцы з'явіліся да абвяшчэння гэтай тэрыторыі валоданнем Францыі. Яны былі кітабоямі, гандлярамі, авантурыстамі і місіянерамі. Адно з першых паселішчаў узнікла на востраве ў заліве каля будучай Нумеі і было заснавана брытанцамі. У 1857 г. яны прадалі асвоеныя імі землі французскай дзяржаве, але засталіся на Новай Каледоніі. Сярод першых пасяленцаў таксама былі французы, немцы, ірландцы. У 1864 г., ужо пасля анексіі Новай Каледоніі, перасяленцы з Рэюньёна заснавалі паселішча Бурбон. Акрамя таго, з 1854 г. на поўдні Новай Каледоніі знаходзіўся французскі ваенны гарнізон. Большасць салдат пасля заканчэння службы пакідалі востраў, але некаторыя заставаліся. З 1862 г. каланіяльныя органы рэалізоўвалі план каланізацыі, які прадугледжваў, што зямля належыць дзяржаве, але перадаецца ў карыстанне прыватным асобам.

У 1864 - 1894 гг. (фактычна, да 1897 г.) Новая Каледонія была пераўтворана ў турэмную калонію, куды для катаржных прац або на высылку адпраўлялі вязняў з метраполіі. Усяго было ўвезена 21 630 чал. Большасць зняволеных былі крымінальнымі злачынцамі, але пасля паўстання Парыжскай камуны ў 1871 г. на Новай Каледоніі і Іль-дэ-Па з'явіліся палітычныя арыштанты. Лічылася, што падобна таму, як тое раней адбывалася ў Аўстраліі, былыя вязні застануцца у калоніі, дзе будуць займацца земляробствам і жывёлагадоўляй. Некаторыя пасля вызвалення сапраўды не маглі выехаць у Францыю, бо не атрымоўвалі на гэта грошы або дазвол. Але ў большасці былых вязняў не было вопыту вядзення сельскай гаспадаркі, яны нападалі на канакаў і такім чынам правакавалі напружанасць. У канцы XIX - пачатку XX ст. назіраецца масавая рэпатрыяцыя вызваленых арыштантаў.

Пасля спынення практыкі ўвозу катаржан каланіяльная адміністрацыя зноў была вымушана арыентавацца на іміграцыю свабодных грамадзян. Быў распрацаваны новы план каланізацыі. З гэтай мэтай адбылося новае пераразмеркаванне зямлі. Перасяленцы маглі атрымаць у карыстанне ад 10 да 50 га для арганізацыі кававых плантацый. Ім рэкамендавалася мець пэўны вопыт і каля 5 тысяч франкаў капіталу. У 1894 - 1903 гг. з Францыі пераехала каля 1500 чал., прыкладна чвэрць з якіх пазней вярнулася на радзіму. Для працы на нікелевых радовішчах і плантацыях прыцягваліся рабочыя з суседніх астравоў Меланезіі і Азіі.

У гады I Сусветнай вайны колькасць еўрапейскіх перасяленцаў зменшылася ў сувязі з адпраўкай ваенных і добраахвотнікаў ў Еўропу. У 1826 г. быў рэалізаваны план перасялення 80 сем'яў з Францыі і Бельгіі для вырошчвання бавоўны на поўначы вострава. Хаця праекты культывацыі кавы і бавоўны праваліліся, жывёлагадоўчыя гаспадаркі квітнелі. Многія перасяленцы кідалі зямлю і пераязджалі ў Нумеа або нават у Аўстралію і Новую Зеландыю. Жывёлагадоўцы заставаліся і вялі дастаткова ізаляваны лад жыцця. Паступова грамадства кальдошаў пачало падзяляцца на нумеанцаў і "бусардаў". Апошнія нават пасля пераезду ў адміністрацыйны цэнтр імкнуліся захаваць свае загарадныя сямейныя рэзідэнцыі і засноўвалі прадпрымальніцкую справу па дынастычнаму прынцыпу. У 1930-ых і другой палове 1940-ых гг. назіраліся яшчэ дзве масавыя хвалі перасяленняў, звязаных з цяжкай эканамічнай сітуацыяй у Еўропе. Большасць эмігрантаў далучаліся да нумеанцаў або працавалі ў дзяржаўных установах.

З канца 1960-ых гг. у сувязі з сацыяльнымі пераўтварэннямі, якія пачаліся ў Францыі і былі распаўсюджаны на Новую Каледонію без захавання мясцовых інтарэсаў, а таксама паступовым уздымам руху канакаў кальдошы выявілі асабістыя патрабаванні, адрозныя ад астатніх французаў, але пры гэтым ніколі не выступалі за поўны парыў сувязяў з метраполіяй.

Традыцыі[правіць | правіць зыходнік]

Большасць сучасных кальдошаў жывуць у Нумеа, займаюцца бізнесам, працуюць у адміністрацыі, сярод іх шмат прадстаўнікоў інтэлектуальных прафесій (настаўнікаў, урачоў, інжынераў, вучоных і г. д.). Колькасць жывёлагадоўцаў значна скарацілася ў другой палове XX ст. у сувязі з крызісам гэтай галіны эканомікі. Але кальдошы захоўваюць традыцыі конегадоўлі, арганізуюць арганізуюць адмысловыя спаборніцтвы і фестывалі. Характэрна, што ў мясцовай кухні важную ролю адыгрывае мясная ежа, пераважна з ялавічыны. Акрамя таго, ужываюць мясцовыя гародніну і садавіну (лімоны, бананы, ваніль, тара, батат і інш.), а таксама крэветкі.

Распаўсюджаныя традыцыйныя забавы — паляванне на аленяў і дзікіх свінняў, рыбалоўства. Існуе кальдошскі музычны стыль, які развіваўся пад уплывам кантры. Асноўнай мовай з'яўляецца французская. Але на Новай Каледоніі распаўсюджаны мясцовы дыялект, у якім шмат слоў з азіяцкіх, меланезійскіх і палінезійскіх моў, жарганізмаў і неалагізмаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]