Кальцыт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Кальцыт | |
|---|---|
| Кальцыт з Місуры, ЗША | |
| Формула | CaCO3 |
| Сінгонія | Трыганальная |
| Колер | Бясколерны, белы, ружовы, жоўты, карычневы |
| Колер рысы | Белы |
| Бляск | Шкляны |
| Празрыстасць | Празрысты |
| Цвёрдасць | 3 |
| Спайнасць | Вельмі дасканалая |
| Злом | Ракавісты |
| Шчыльнасць | 2,71 г/см³ |
| Паказчык пераламлення | nω = 1,640—1,660 nε = 1,486 |
Кальцыт, вапнавы шпат — мінерал CaCO3 з групы карбанатаў, адна з прыродных формаў карбанату кальцыя. Выключна шырока распаўсюджаны на паверхні Зямлі, пародаўтваральны мінерал. Кальцытам складзеныя вапнякі, крэйдавыя пароды, мергель, карбанаціты. Кальцыт — самы распаўсюджаны біямінерал: ён удзельнічае ў будове вельмі шматлікіх жывых арганізмаў, у складзе ракавін і касцей.
Карбанат кальцыя мае і іншую (рамбічную) паліморфную мадыфікацыю - араганіт.
Назва прапанавана Гайдзінгерам ў 1845 годзе і паходзіць, як і назва хімічнага элемента, ад лац. calx (род.п. calcis) — вапна.
Спасылкі [правіць]
- Кальцыт у базе webmineral.com (англ.)