Калідор Вазары
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Калідор Вазары (іт. Corridoio Vasariano) ва Фларэнцыі — крытая галерэя, якая злучае Палацца Век'ё з Палацца Піці. Калідор зачынены для публічнага агляду.
Калідор Вазары быў пабудаваны на працягу пяці месяцаў 1565 г. па жаданні вялікага герцага Тасканы Козіма I. Архітэктарам збудавання выступіў Джорджа Вазары.
Участак Калідора Вазары над мостам Понтэ Век'ё ўладкаваны шэрагам вялікіх панарамных вокнаў. З іх адкрываецца цудоўны краявід ракі Арна да моста Понтэ Санта-Трыніта. Памер вокнаў быў павялічаны ў 1939 г. па загаду Беніта Мусаліні.
Галерэя [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калідор Вазары