Калікст I, Папа Рымскі
| Калікст I лац.: Callistus I |
||
|
||
|---|---|---|
| 217 — 11 кастрычніка 222 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Зеферын | |
| Пераемнік: | Урбан I | |
| Нараджэнне: | ? | |
| Смерць: | 11 кастрычніка 222 | |
Калікст I (лац.: Callistus) (? — 11 кастрычніка 222) — біскуп рымскі (217 — 11 кастрычніка 222).
Біяграфія [правіць]
Амаль усе звесткі аб ім паведамляе яго супернік Іпаліт у сваіх «Philosophumena», і таму яны не асабліва надзейныя. Будучы рабом хрысціянскага чыноўніка Каргофора, Калікст за страту давераных яму грошай падвергнуўся цяжкаму пакаранню, а пазней быў сасланы на руднікі ў Сардзінію з-за сутыкненняў з яўрэямі.
Вернуты адтуль па хадайніцтве палюбоўніцы імператара Камода, Марцыі, ён пры папе Сефірыні стаў святаром, а пасля смерці папы абраны рымскім біскупам, хоць іншая частка духавенства абрала Іпаліта.
Дэкрэты, якія прыпісваюцца Каліксту, несумненна, падробленыя; яго пакутніцкая смерць падвяргаецца сумневу. Пазней Калікст быў кананізаваны, хоць Іпаліт абвінавачваў яго ў ерасі тэапасхітаў, або патрыпасіян.