Каліна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каліна
Viburnum 01.JPG
Лісце і плады
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viburnum L. (1753)

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   35249
NCBI   4204
EOL   37657
GRIN   g:12699
IPNI   6139-1

Каліна (Viburnum) — род кветкавых раслін сямейства Adoxaceae.

Лістападныя або вечназялёныя кусты і дрэвы вышынёю да 4 м. Лісце трох-, пяцілопасцевае. Кветкі белыя ці ружова-белыя, сабраныя ў парасонападобныя мяцёлкі. Плады — ярка-чырвоная касцянка, ядомыя.

Налічваецца каля 200 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі дзікарослая каліна звычайная, або чырвоная расце на ўзлесках, высечках, сярод хмызняку, па берагах рэк і азёр.

Лекавая, харчовая, фарбавальная, меданосная і дэкаратыўная расліна. Вырошчваецца ў садах і парках.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каліна // БЭ ў 18 т., Т. 7. Мн., 1998.