Каліпса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каліпса (стар.-грэч.: Καλυψώ) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] німфа, якая жыла на востраве Агігія на Крайнім захадзе, куды патрапіў выратаваны Адысей адломкам карабля, разбітага маланкай Зеўса за вынішчэнне быкоў Геліяса.

Асноўны міф[правіць | правіць зыходнік]

Дачка Атланта[2] і (паводле Гігіна) Плеоны[3]. Паводле версіі, дачка Геліяса[4].

На Агігіі Каліпса жыла сярод прыгожых краявідаў, у гроце, увітым вінаграднымі лозамі. Яна — умелая ткачыха. Штодня з'яўлялася ля кроснаў у празрыстым срэбным адзенні.

Каліпса трымала ў сябе Адысея 7 гадоў, хаваючы ад астатняга свету (паводле версіі, год[5]). Марна жадала звязаць з ім сваё жыццё назаўжды, прапаноўваючы яму неўміручасць і вечную юнацкасць. Адысей не пераставаў тужыць па радзіме і жонцы. Нарэшце багі злітаваліся і паслалі да яе Гермеса з загадам адпусціць Адысея. Каліпса супраць волі вымушаная была яго вызваліць, папярэдне аказаўшы яму дапамогу ў будаўніцтве плыта, на якім ён і пусціўся ў наступнае плаванне.

Іх дзеці ў «Адысеі» не згаданыя. Паводле іншых аўтараў, яна нарадзіла ад Адысея сына Латына[6]; альбо нарадзіла ад Адысея Наўсіфоя і Наўсіноя[7]. Таксама нарадзіла ад Гермеса кефаленаў[8].

Паводле версіі Гігіна, скончыла жыццё самагубства з-за каханне да Адысея[9].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.616
  2. Гамер. Адысея VII 244
  3. Гігін. Міфы. Уводзіны 16
  4. Цэц. Каментар да «Аляксандры» Лікафрона 174
  5. Гігін. Міфы 125
  6. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VII 24
  7. Гесіод. Тэагонія 1018
  8. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.150, ст.30 М.-У.
  9. Гігін. Міфы 243

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).