Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе
англ.: University of California, Los Angeles
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of California, Los Angeles
Дэвіз Let there be light[d]
Заснаваны 1919
Студэнты 44 589[1] і 46 000[2]
Размяшчэнне Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Сайт ucla.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе (англ.: University of California, Los Angeles) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лос-Анджэлес у штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмічныя карані ўстановы ўзыходзяць да 1881 года — да настаўніцкай школы, тады вядомай як Паўднёвае аддзяленне Каліфарнійскай дзяржаўнай настаўніцкай школы (цяпер універсітэт у Сан-Хасэ). Школа была паглынута ў 1919 годзе Каліфарнійскім універсітэтам у Лос-Анджэлесе і стала Паўднёвым аддзяленнем Каліфарнійскага ўніверсітэта, што робіць вучэльню другой найстарэйшай установай у сістэме Каліфарнійскага ўніверсітэта з дзесяці наяўных пасля Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе прапануе 337 праграм для атрымання акадэмічных ступеняў бакалаўра і магістра, на якіх штогод навучаецца каля 31 600 студэнтаў і 14 300 слухачоў і аспірантаў. Універсітэт атрымаў 175 тысяч заявак на паступленне на бакалаўрыят восенню 2022 года, што робіць яго самым папулярным універсітэтам у Злучаных Штатах. Універсітэт арганізаваны ў Каледж літаратуры і навукі і 12 прафесійных школ.

Універсітэт уваходзіць у так званую Грамадскую Лігу плюшчу. Станам на 2021 год 27 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 5 лаўрэатаў прэміі Цьюрынга, два галоўныя навуковыя супрацоўнікі ВПС ЗША і адзін уладальнік прэміі Філдса былі звязаны з універсітэтам у якасці выкладчыкаў, даследчыкаў і выпускнікоў. Станам на жнівень 2021 года 55 выкладчыкаў універсітэта абраны ў Нацыянальную акадэмію навук ЗША, 29 — у Нацыянальную інжынерную акадэмію ЗША, 41 — у Нацыянальную акадэмію медыцыны ЗША і 156 — у Амерыканскую акадэмію мастацтваў і навук. У 1974 годзе ўніверсітэт быў зарошаны ў Асацыяцыю амерыканскіх універсітэтаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа мастацтваў і архітэктуры
  • Школа стаматалогіі
  • Школа адукацыі і інфармацыйных студый
  • Школа інжынерыі
  • Школа права
  • Школа менеджменту
  • Школа медыцыны
  • Школа музыкі
  • Школа медсястрынства
  • Школа грамадскіх спраў
  • Школа грамадскага здароўя
  • Школа тэатра, кінематаграфіі і тэлебачання
  • Каледж літаратуры і навукі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]