Каліцтлаўака
Калицтлауака, Calixtlahuaca — гарадзішча посткласічнага перыяду на тэрыторыі мексіканскага штата Мехіка каля горада Талука-дэ-Лерда. Першапачаткова вядомы пад назвай «Матлацынка», гэты горад быў адміністрацыйным цэнтрам буйнога тэрытарыяльнага ўтварэння ў даліне Талука.
Археолаг Хасэ Гарсія Паён правёў раскопкі манументальных помнікаў у Каліцтлаўаке ў 1930-е гг. і адрэстаўраваў шэраг храмаў і іншых збудаванняў. Найбольшую цікавасць прадстаўляюць Будынак 3 — круглы храм, прысвечаны ацтэкскаму богу ветра Эхекатлю, і Будынак 17 — буйны «палац». Па сваёй архітэктуры і каменным скульптурам Каліцтлаўака нагадвае іншыя ацтэкскія гарады сярэдняга і позняга посткласічнага перыяду (1100—1520 гг.) у цэнтральнай Мексіцы.
У 2002 д-р Майкл Сміт пачаў у Каліцтлаўаке новы даследчы праект, які спансавалі Універсітэт штата Арызона і Нацыянальны навуковы фонд, ЗША. Палявыя працы, распачатыя ў 2006 г., ахапілі ўсю тэрыторыю гарадзішча. У 2007 г. упершыню быў раскапаны шэраг жылых хат і тэрас.
У Каліцтлаўаке знойдзена «керамічная галава», якой шэраг спецыялістаў прыпісвалі «еўрапейскае» паходжанне з-за рысаў твару.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Hristov, Romeo H.; Genovés T., Santiago (1999). Mesoamerica evidence of pre-Columbian transoceanic contacts. 10. 207–213. doi:.
- Smith, Michael E. (2003) Postclassic Urbanism at Calixtlahuaca: Reconstructing the Unpublished Excavations of José García Payón.
- Smith, Michael E. (2005) "The «Roman Figurine» Supposedly Excavated at Calixtlahuaca, accessed January 2008.
- Smith, Michael E., Juliana Novic, Peter C. Kroefges, and Angela Huster (2007) «A New Map of the Aztec-Period City of Calixtlahuaca in Central Mexico. Antiquity 81:'Project Gallery'»
- Smith, Michael E., Jennifer Wharton, and Melissa McCarron (2003) «Las ofrendas de Calixtlahuaca» in Expresión Antropológica 19:35-53.
Спасылкі [правіць]