Каліцтлаўака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Каліштлаўака)
Храм Эхекатля

Каліцтлаўака (Calixtlahuaca) — гарадзішча посткласічнага перыяду на тэрыторыі мексіканскага штата Мехіка каля горада Талука-дэ-Лерда. Першапачаткова вядомы пад назвай «Матлацынка», гэты горад быў адміністрацыйным цэнтрам буйнога тэрытарыяльнага ўтварэння ў даліне Талука.

Археолаг Хасэ Гарсія Паён правёў раскопкі манументальных помнікаў у Каліцтлаўаке ў 1930-я гады і адрэстаўрыраваў шэраг храмаў і іншых збудаванняў. Найбольшую цікавасць прадстаўляюць Будынак 3 — круглы храм, прысвечаны ацтэцкаму богу ветру Эхекатлю, і Будынак 17 — буйны «палац». Па сваёй архітэктуры і каменным скульптурам Каліцтлаўака нагадвае іншыя ацтэцкія гарады сярэдняга і позняга посткласічнага перыяду (1100—1520) у цэнтральнай Мексіцы.

У 2002 годзе доктар Майкл Сміт[en] пачаў у Каліцтлаўаке новы даследчы праект, які спансіравалі Універсітэт штата Арызона і Нацыянальны навуковы фонд, ЗША. Палявыя работы, пачатыя ў 2006 годзе, ахапілі ўсю тэрыторыю гарадзішча. У 2007 годзе ўпершыню быў раскапаны шэраг жылых дамоў і земляробчых тэрас.

У Каліцтлаўаке знойдзена «керамічная галава»[en], якой шэраг спецыялістаў прыпісвалі «еўрапейскае» паходжанне з-за рысаў твару.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hristov, Romeo H.; Genovés T., Santiago (1999). Mesoamerica evidence of pre-Columbian transoceanic contacts. Ancient Mesoamerica. Vol. 10. pp. 207–213. doi:10.1017/S0956536199102013.
  • Smith, Michael E. (2003) Postclassic Urbanism at Calixtlahuaca: Reconstructing the Unpublished Excavations of José García Payón.
  • Smith, Michael E. (2005) "The «Roman Figurine» Supposedly Excavated at Calixtlahuaca, accessed January 2008.
  • Smith, Michael E., Juliana Novic, Peter C. Kroefges, and Angela Huster (2007) «A New Map of the Aztec-Period City of Calixtlahuaca in Central Mexico. Antiquity 81:'Project Gallery'»
  • Smith, Michael E., Jennifer Wharton, and Melissa McCarron (2003) «Las ofrendas de Calixtlahuaca» in Expresión Antropológica 19:35-53.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]