Камандорскія астравы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Камандорскія астравы - на ўсход ад паўвострава Камчатка
Камандорскія астравы — архіпелаг з 4 астравоў ў паўночна-заходняй часцы Берынгава мора: два буйных вострава — востраў Берынга і востраў Медны, а таксама два мелкіх — востраў Тапаркоў і востраў Арый Камень. Належаць Расіі.
Астравы названы ў гонар Вітуса Берынга, які адкрыў іх у 1741 годзе. З 1799 тэрыторыя кіравалася Руска-Амерыканскай кампаніяй, якая напачатку ХІХ ст. арганізавала перасяленне часткі алеутаў на незаселяныя да таго Камандорскія астравы.
Плошча 3648,7 тысяч гектараў. Расліннасць горна-тундравая. Жывуць марскі коцік, сівуч. Птушыныя базары.
Адносіцца да Алеуцкага раёна Камчацкага краю. Адзіны населены пункт — сяло Нікольскае.