Каманішнік лугавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каманішнік лугавы

Каманішнік лугавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Succisa pratensis Moench, 1794


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35415
NCBI  105906
EOL  467227
GRIN  t:410421
IPNI  320331-1
TPL  kew-2593868

Каманішнік лугавы[3] (Succisa pratensis) — від кветкавых раслін роду Каманішнік (Succisa) падсямейства Варсянкавыя (Dipsacoideae) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Расце ва ўмераных абласцях Еўразіі, а таксама выкарыстоўваецца як дэкаратыўная і лекавая расліна. Этымалогія: лац.: pratensis — «лугавы»[4].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Каманішнік лугавы, каманіца, канапель лясная, каласніца, каманішнік, куманіца, куманічнік[5][6], папы, сівец[7].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам. Вышыня: 30—60 см. Сцёблы ад неразгалінаваных да разгалінаваных у верхняй частцы, верхняя частка ад бедна касматай да амаль голай. Лісце супраціўнае, на чарашках; пласціны ад ланцэтных да эліптычных, завостраныя, з гладкі краем, скурыстыя, голыя, бліскучыя. Суквецці паўсферападобныя, 2—3 см у дыяметры. Кветкі блакітныя (фіялетавыя), радзей белыя, варонкападобныя, 4-лопасцевыя, лопасці аднолькавага памеру, усе кветкі аднолькавага памеру. Тычынак 4. Лісточкі прыкветкаў ў 2—3 шэрагі, лісцяныя, яйкападобныя, апушаныя і раснічастыя. Плод — пакрытыя валаскамі сямянка, прыкладна 5 мм даўжынёй.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Афрыка (Алжыр, Туніс); Еўропа (Малдова, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхаславакія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Індыя, Балгарыя, былая Югаславія, Грэцыя, Італія, Румынія, Францыя, Партугалія, Іспанія); Азія (Грузія, Расія, Турцыя). Від натуралізаваны ў некаторых частках Канады і ЗША.

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт, алігатроф, мезатроф[8]. Насяляе маладыя лугі, берагі, межы лясоў, багатыя балоты, лясы на мяжы балот, лясныя пашы, шыракалістыя лясы, палявыя і дарожныя насыпы. Расліну часам высаджваюць як дэкаратыўную; яна патрабуе вільготнай глебы на сонечным месцы.

Ва Украіне расце на вільготных лугах, у хмызняках, на лясных узлесках — у Карпатах, лесастэпе, лясной зоне, звычайны; у стэпе вельмі рэдка.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Dictionary of Botanical Epithets
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, СПб., 1878.
  8. Сивец луговой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 7 ліпеня 2023)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]