Каменяломнік зярністы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Каменяломнік зярністы
Flower March 2010-1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Saxifraga granulata L. (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   83409
EOL   5594686
GRIN   t:423525
IPNI   793749-1
TPL   kew-2585145

Каменяломнік зярністы[3] (Saxifraga granulata) — від травяністых раслін роду каменяломнік (Saxifraga) сямейства каменяломнікавыя (Saxifragaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Saxifraga granulata — Flora Batava — Volume v14.jpg
Каменяломнік зярністы.

Шматгадовая травяністая шурпата-залозіста-валасістая расліна з кветаносным парасткам вышынёй 15-50 см і разеткай доўгачаранковага прыкаранёвага акругла-ныркападобнага, па краі гародчатага лісця, каля асновы якога знаходзяцца «цыбулінкі». Сцябловае лісце з клінападобнай асновай і больш вузкімі і вострымі лапасцямі. Кветкі белыя або жаўтаватыя, сабраны ў шчыткападобна-мяцёлчатае суквецце. Плод — сухая авальная каробачка.[4]

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Заходняе Міжземнамор'е, Паўночная Афрыка (Марока). Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала. Расце на сырых і мезафітных лугах у поймах рэк, у ярах.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае («цыбулінкамі»).

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил.
  4. Чырвоная кніга Беларусі. 2-е выд.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Кудряшова Г. Л. Saxifraga granulata L. — Камнеломка зернистая // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья; Изд-во СПХФА, 2001. — Т. X. — С. 294. — 670 с. — 700 экз. — ISBN 5-8085-0122-9
  • Лозина-Лозинская А. С. Saxifraga granulata L. — Камнеломка зернистая // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома С. В. Юзепчук — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. IX. — С. 167—168. — 540 + XIX с. — 5200 экз.
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)