Камерцбанк-Таўэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Commerzbank Tower
Frankfurt Am Main-Commerzbank Tower-Ansicht vom Eisernen Steg.jpg
Інфармацыя пра будынак
Прызначэнне офісны будынак
Размяшчэнне Франкфурт-на-Майне
Краіна Германія
Архітэктар Норман Фостэр
Заказчык Камерц-Банк АГ
Пачатак будаўніцтва 1994
Кошт 600 млн. ням. марак
Архітэктурны стыль мадэрн
Вышыня 259 м

Камерцбанк-Таўэр (англ.: Commerzbank Tower) — знакаміты небаскроб ў цэнтры Франкфурта-на-Майне. Пабудаваны ў 1997 годзе небаскроб вышынёй 259 м, а разам з антэнай - амаль 300 м, абагнаў 257-метровы небаскроб «Мэсэтурм», стаўшы самым высокім будынкам Еўропы. Але ў 2003 годзе ён аддаў свой тытул будынкам "Трыумф-Палас", а затым Вежы на набярэжнай у Маскве.

Небаскроб знаходзіцца на плошчы Кайзерплац, у непасрэднай блізкасці ад яго размешчаны Eurotower - будынак Еўрапейскага цэнтральнага банка, Майнтаўэр, небаскроб Dresdner Bank, Japan Center і небаскроб Gallileo. Побач размешчаны пяцізоркавы гатэль "Франкфуртэр Хоф" (ням.: Frankfurter Hof)

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з праектам, прынятым у чэрвені 1991 года, будынак стаіць на 111 палях, якія ўвайшлі на глыбіню 48,5 м, мае 65 паверхаў (45 з якіх - офісы) агульнай плошчай 120 тысяч м ² і агульным аб'ёмам памяшканняў 538 м ³. Будынак важыць 200000 тон, з іх вага сталёвых канструкцый - 18800 тон, што ўдвая перавышае вага Эйфелевай вежы ў Парыжы. Праект небаскроба створаны англійскім архітэктарам Норманам Фостэрам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 50°06′38″ пн. ш. 8°40′27″ у. д. / 50.110556° пн. ш. 8.674167° у. д. (G) (O) (Я)