Камета
Каме́та (ад стар.-грэч. κομήτης, komḗtēs, валасаты, калматы) — нябеснае цела, якое ўдалечыні ад Сонца мае выгляд абкружанай туманнай абалонкай яркай светлай плямы з вузкай паласой святла ў форме хваста. Праходзіць па вельмі выцягнутай арбіце вакол Сонца.
Змест |
Гісторыя даследаванняў [правіць]
Першае пісьмовае ўзгадванне камет датуецца 2296 годам да н.э. Рух каметы назіраўся кітайскімі астраномамі. Па тагачасным у’яўленні кітайцаў, неба ў’яўляла сабой вялізную імперыю, у якой каметы выконвалі ролю ганцоў.
Доўгі час людзі лічылі каметы веснікамі войн, мора, катастроф. З каметамі была звязана вялікая колькасць міфаў. Напрыклад, старажытныя грэкі ў’яўлялі камету галавой з распушчанымі валасамі – адсюль паходзіць і назва, што ў перакладзе з грэцкай мовы значыць “валасаты”.
Першым патлумачыць з’яву паспрабаваў Арыстоцель. Ён сцвярджаў, што каметы – гэта ўспламяняючыеся атмасферныя выпарэнні. Гэтая думка панавала даволі доўгі час, і з-за аўтарытэта Арыстоцеля іншыя версіі амаль не ўспрымаліся сур’езна. Абвергнуць пазіцыю Арыстоцеля атрымалася толькі ў XVI стагоддзі. У гэты перыяд моцна ўзрасла цікавасць да камет. Так нямецкі астраном Пётр Апіан заўважыў, што хвост каметы накіраваны заўжды ў супрацьлеглы бок ад Сонца.
Эдмунд Галей ў канцы XVII – пачатку XVIII cт. прааналізаваў звесткі пра каметы, якія назіраліся ў 1531, 1607 і 1682 гг., і прыйшоў да высновы, што гэта адная і тая ж камета, якая з’яўляецца з перыядычнасццю каля 75,5 гадоў. У 1758 годзе, як і прадказваў навуковец, на небасхіле назіралася камета, якая атрымала назву Галея.
Тэорыі паходжання [правіць]
Тэорыя Лапласа [правіць]
У 1796 годзе французскі навуковец Лаплас у сваёй кнізе напісаў, што лічыць каметы абрыўкамі міжзорных туманнасцей. Гэта была першая навуковая гіпотэза паходжання камет. Яна была абвергнута з-за неадпаведнасці складу, але некаторыя моманты ў ёй застаюцца цікавымі, у прыватнасці міжзорнае паходжанне, якое тлумачыць блізкія да парабалы арбіты доўгаперыядычных камет. Кароткаперыядычныя каметы Лаплас лічыў выхапленымі ў свой час Юпітэрам і за кошт гравітацыі пераведзеныя на кароткія арбіты
Воблака Оартам [правіць]
У 50-я годы XX ст. галандскім астраномам Оартам была прапанавана ідэя існавання каметнага воблака на адлегласці 150 000 а. а., якое ўтварылася за кошт выбуха планеты Фаэтон, якая знаходзілася паміж арбітамі Марса і Юпітэра. Час ад часу з-за знешняга ўздзеяння асобныя каметы з яго пачынаюць рухацца ў накірунку Сонца.
Гравітацыйная кандэнсацыя [правіць]
Зараз самай распаўсюджанай тэорыяй паходжання камет з’яўляецца тэорыя агульнага паходжання ўсіх аб’ектаў сонечнай сістэмы з аднаго газа-пылавага воблака.
Вывучэнне ў Беларусі [правіць]
Назіранні за каметамі ў Беларусі займаецца Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя (напр. C/1996 B2 (Хякутакэ)).
Спасылкі [правіць]
- Кометография
- Артыкул «Таямніцы міжзоркавых аблокаў» — пра праект Стардаст
- Уільям Нейп'ер. Небяспека камет і астэроідаў
| Камета | ||
|---|---|---|
| Будынак | Ядро каметы • Кома • Хвост каметы • Антыхвост • Каметны пыл | |
| Тыпы | Выраджаныя каметы • Забытыя каметы • Вялікая камета • Камета галоўнага пояса • Калясонечныя каметы (Калясонечныя каметы Крэйца) • Міжзоркавая камета | |
| Спісы | Кароткаперыядычныя каметы • Доўгаперыядычныя каметы | |
| Гл. таксама | Астэроіды • Кентаўры • Дамаклоіды • Пазаземная атмасфера | |
| Даследаванне камет касмічнымі апаратамі | ||
|---|---|---|
| Пралёт на значнай адлегласці | International Cometary Explorer · Уліс | |
| Пралёт блізка ад ядра | Вега-1, -2 · Джота · Суйсэй · Сакігакэ · Deep Space 1 · CONTOUR (няўдала) · Дып Імпакт/EPOXI · Стардаст/NExT | |
| Збор і адпраўленне на Зямлю часціц | Стардаст | |
| Спушчальныя апараты | Дып Імпакт · Разета | |
| Адкрыцці калясонечных камет | P78-1 (Solwind) · SolarMax · SOHO · STEREO | |
| Гл. таксама | Камета · Каметы, наведаныя касмічнымі апаратамі | |
| Тоўсты пазначае бягучыя місіі | ||
| Сонечная сістэма | |
|---|---|
|
|
|
|
Малыя целы: метэароіды · астэроіды/іх спадарожнікі (калязямныя · асноўнага пояса · траянцы · кентаўры) · транснептунавыя (ПК · РД) · дамаклоіды · каметы (ВО)
|