Камп’ютарны вірус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Камп'ютарны вірус)

Камп’ютарны вірускамп’ютарная праграма, якая можа ўбудоўвацца ў сістэму, капіраваць сябе[1] і інфіцыраваць камп’ютар, тым самым замінаючы працы камп’ютара.[2] Тэрмінам «вірус» таксама памылкова называюць іншыя віды шкодных праграм, у ліку якіх adware і spyware, якія не маюць самааднаўляльнай функцыянальнасці. Сапраўдны вірус можа распаўсюджвацца ад камп’ютара да камп’ютара (у форме выканальнага коду) праз лакальную сетку ці Інтэрнэт, а таксама на носьбітах інфармацыі, такіх як дыскеты, CD- і DVD-дыскі і USB-флэш-накапляльнікі.[3]

Больш шанцаў на распаўсюджванне ў тых вірусаў, якія інфіцыруюць іншыя файлы ў сеткавай файлавай сістэме, ці на раздзелах, з якімі працуюць іншыя камп’ютары.[4]

Зноскі

  1. Dr. Alan Solomon. Dr. Solomon's Virus Encyclopedia (англ.). — 1995. — ISBN 1897661002.
  2. Мікола Савіцкі. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2009. — ISBN 978-985-6742-83-8.
  3. Jussi Parikka. Digital Contagions. A Media Archaeology of Computer Viruses. — New York: Peter Lang, 2007. — (Digital Formations-series). — ISBN 978-0-8204-8837-0.
  4. Frederick Yoo. Архіўная копія(недаступная спасылка). Actlab.utexas.edu. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2010. Праверана 8 кастрычніка 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]