Кампазітнае відэа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кампазітнае відэа — поўны колерны аналагавы відэасігнал у зыходнай паласе відэачастот, перадаваны без гукавага суправаджэння праз адзін канал (кабель).

Кампазітны відэасігнал двух суседніх радкоў выявы «колерных палос» на экране асцылографу. Бачны сігнал яркасці, паднесучая і сінхрасігнал з радковымі гасячымі імпульсамі, а таксама сігнал колернай сінхранізацыі

У склад такога відэасігнала ўваходзяць сігналы яркасцм, колернай паднясучай, гашэння і сінхранізацыі (радковы, кадравы і колерны), таму ў замежных крыніцых ён часам пазначаецца абрэвіятурай CVBS (англ.: Color, Video, Blanking and Sync). Паняцце таксама ужываецца ў відэаінтэрфейсах, прызначаных для перадачы такога сігнала, і фарматам відэазапісу, у якіх сігналы яркасці і колернасці запісваюцца адной групай відэагаловак на агульныя дарожкі.

Тыпы злучэнняў[правіць | правіць зыходнік]

Кампазітны раздым BNC
Раздым RCA для кампазітнага відэа

Асноўным тыпам случэння для перадачы кампазітнага відэасігналу CVBS паміж прафесійнымі прыладамі апрацоўкі і запісу выяваў з’яўляецца кааксіяльны кабель з раздымамі тыпа BNC. У побытавых прыладах для перадачы такога ж сігналу належыць кабель з больш таннымі і зручнымі ва ўжыванні раздымамі тыпу RCA. Бытавыя шнуры для кампазітнага відэасігналу рэдка маюць кааксіяльную канструкцыю, а колер адпаведнага раздыма ў большасці выпадкаў жоўты.

Гук у перадаецца асобнымі правадамі стандартаў, адпаваядаючых прафесійнаму Гуказапісу. У бытавых прыладах гук таксама перадаецца асобным кабелем з раздымамі RCA белага (для монафанічнай фанаграмы) ці чырвонага і белага колераў. Часта для перадачы кампазітнага відэа і гуку ў бытавой тэхніцы ўжываюцца камбінаваны шматжыльны кабель з асобнымі гукавымі і відэараздымамі.

Кампазітны відэазапіс[правіць | правіць зыходнік]

Першыя каляровыя відамагнітафоны фармату Q і больш познія запісвалі на магнітную стужку кампазітны відэасігнал без зменаў. На лазердыск таксама запісваецца непасрэдна кампазітны відэасігнал. Са з’яўленнем фарматаў запісу, заснаваных на відэакасетах, для запісу пачаў выкарыстоўвацца зменены кампазітны сігнал, у якім спектр паднясучай перанесены ў ніжэйшую частотную вобласць. Гэта звязана з немагчымасцю непасрэднага запісу высокачастотнай паднясучай у фарматах з нізкай адноснай хуткасцю галоўка/стужка. Для пераносу спектра паднясучай на ўваходзе відэамагнітафона адбываецца яе выдзяленне з кампазітнага відэасігналу з наступным адваротным змешваннем і сумесным запісам адной групай відэагаловак. Падчас прайгравання сігнал з магнітнай стужкі зноў раздзяляецца для адваротнага пераносу спектра, а потым сігналы яркасці і колернасці зноў аб’ядноўваюцца для атрымання стандартнага кампазітнага сігнала. Нягледзячы на гэтыя адрозненні, усе фарматы відэазапісу, у якіх кампазітны відэасігнал запісваецца адной групой галовак, завуцца кампазітнымі. Гэта датычыцца і аналагавага і лічбавага відэазапісу. У вяшчальных лічбавых фарматах D-2 і D-3 на стужку запісваецца агульны струмень відэаінфармацыі, у які кадуецца кампазітны відэасігнал[1].

Раздзяленне и наступнае змешванне сігналаў яркасці і колернасці з кожным запісам і прайграваннем прыводзяць да нарастання так званых скрыжаваных перашкод з-за недасканаласці раздзяляльных фільтраў. Таму наступнае ўдасканальванне відэазапісу прывяло да з’яўлення кампанентных фарматаў з раздзельным запісам сігналаў яркасці і колерарознасці рознымі групамі магнітных галовак на асобныя дарожкі. Адным з першых кампанентных фарматаў стаў прафесійны фармат Betacam[2]. Першы ў свеце фармат лічбавага відэазапісу D-1, як і Digital Betacam, таксама быў кампанентным, з раздзельным запісам яркаснага і колерарознаснага сігналаў па стандарту МККР 4:2:2[1]. Разам з кампанентнымі фарматамі з’явіліся і кампанентныя відэаінтэрфейсы, якія перадаюць сігнал праз асобныя каналы, напрыклад S-Video. У цяперашні час, калі магнітны відэазапіс састарэў, паняцце «кампазітнае відэа» значыць толькі кшталт відэаінтэрфейса. Многія відэапрылады, у тым ліку відэакарткі камп’ютараў абсталёўваюцца адначасова як кампазітным, так і разнастайнымі кампанентнымі відэавыхадамі і ўваходамі. Нягледзячы на недахопы, кампазітная перадача відэа стандартнай выразнасці застаецца самай распаўсюджанай тэхналогіяй, і кампазітынмі ўваходамі і выхадамі абсталёўваецца большасць прылад.

Недахопы[правіць | правіць зыходнік]

Ужыванне кампазітнага відэасігнала ў працэсе відэавытворчасці дазваляе абысціся адзіным каналам сувязі і спрасціць злучэнне паміж прыладамі. Аднак сумесная перадача сігналаў яркасці і колернасці патрабуе іх раздзялення у кожнай прыладзе, пры якой непазбежна з’яўленне ўзаемных перашкодаў, якія пагаршаюць якасць выявы. Таму ў сучасным прафесійным студыйным абсталяванні ўжываецца асобная перадача яркасці і колернасці з дапамогай кампанентных інтэрфейсаў. Развіццё бытавой відэатэхнікі і павышэнне патрабаванняў да якасці відэа прывяло да распаўсюджвання кампанентных ліній перадачы паміж бытавымі прыладамі. Еўрапейскі інтэрфейс SCART дазваляе перадаваць не толькі кампазітны, але і кампанентны відэасігнал, таксама, як і S-Video, які атрымаў распаўсюджванне ў побытавай відэатэхніцы і камп’ютарах. Асобная перадача аналагавага відэа адбываецца праз інтэрфейса VGA, які таксама з’яўляецца кампанентным. У адрозненні ад кампанентнага, кампазітнае відэа прыдатна толькі для перадачы сігнала тэлебачання стандартнай выразнасці.

Мадуляцыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампазітны відэасігнал прыдатны для непасрэднай выдачы ў тэлевізійны эфір пасля мадуляцыі нясучай частатой, адпаведнай пэўнаму вяшчальнаму каналу. Гэта ўжывалася не толькі на тэлебачанні, але і ў бытавых відэапрыладах, такіх як відэамагнітафоны, старыя гульнявыя прыстаўкі і хатнія камп’ютары. Такі мадулятар, які пераўтварае кампазітны сігнал у адзін з вяшчальных каналаў (звычайна 3-і ці 4-ы у Паўночнай Амерыцы альбо 36-ы у Еўропе), усталёўваўся непасрэдна ў прыладу, але мог быць і вонкавым. Атрыманы сігнал эфірнай частаты акрамя выява змяшчае гукавае суправаджэнне, прамадуляванае асобнай нясучай гука ў адпаведнасці з пэўным вяшчальным стандартам[3]. Мадуляцыя дазваляе злучаць адным кабелем відэапрыладу з бытавымі тэлевізарамі, не абсталяванымі кампазітным відэаўваходам, і праглядаць відэа з гукам з дапамогай цюнера праз антэнный уваход. У выніку мадуляцыі і наступнай дэмадуляцыі сігнала прымачом назапашваюцца хібы і страты, які пагаршаюць чякасць выява, таму «высокачастотнае» злучэнне з распаўсюджваннем тэлевізараў, абсталяваных асобнымі відэаўваходамі, паступовы сышло з ужывання.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]