Кампаніла сабора Святога Марка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 45°26′02.16″ пн. ш. 12°20′20.71″ у. д. / 45.433933° пн. ш. 12.339086° у. д. (G) (O) (Я)

Кампаніла на фоне сабора
Чарцяжы вонкавага віду і разрэзы (1831) перад разбурэннем

Кампаніла сабора Святога Марка (італ.: Campanile di San Marco) — звонавая вежа сабора Святога Марка ў Венецыі. Знаходзіцца на плошчы Сан-Марка.

Аб'ектыў зафіксаваў момант разбурэння кампанілы ў 1902 годзе.

Упершыню на гэтым месцы ў VIII стагоддзі была пабудавана гадзіннікавая вежа.

У сённяшнім выглядзе званіца была пабудавана ў 1514 годзе. Вежа служыла вартаўнічай вежай і маяком для караблёў, якія ўваходзілі ў лагуну.

Вежа вышынёй амаль 100 метраў, складалася з:

  • трывалай цаглянай шахты, якую ў Сярэднявечча выкарыстоўвалі як умяшчальню для катавальнай клеткі;
  • звонавай пляцоўкі, на якой размяшчаецца пяць званоў. Кожны са званоў меў сваё прызначэнне. Самы вялікі, пад назвай «Мараньёна», заклікаў людзей на працу рана раніцай і званіў падчас абеду;
  • пляцоўкі агляду.

Вежа ўвянчана пірамідальным шпілем з флюгерам у выглядзе залатога анёла, які быў устаноўлены напачатку XVI стагоддзя.

Побач са званіцай размяшчаецца ладжэта, у якой размяшчалася ахова Палаца Дожаў. Ладжэта была пабудавана Джакапа Сансавіна.

14 ліпеня 1902 года званіца цалкам абрынулася. Прычынамі падзення сталі землетрасенні, удары маланак і агульны знос пабудовы. Пры падзенні вежа разбурыла таксама і ладжэту. Цікава, што пры разбурэнні вежы не пацярпеў ніводны чалавек. Было вырашана аднавіць вежу, у дакладнасці паўтарыўшы вонкавы выгляд і ўзмацніўшы канструкцыю. Адноўленая званіца была адкрыта ў Дзень Святога Марка 25 красавіка 1912 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Giulio Lorenzetti, Venezia e il suo estuario, Trieste, Edizioni Lint, 1963. ISBN 88-86179-24-3
  • Giuseppe Tassini, Curiosità veneziane, Venezia, Filippi editore, 1988.
  • AA.VV., Il campanile di San Marco - Il crollo e la ricostruzione, Milano, Silvana editoriale, 1992. ISBN 88-366-0399-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]