Кампілятар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Кампілятар — камп'ютэрная праграма (ці збор праграм), якая пераўтварае крынічны код, напісаны на мове праграмавання, у іншую камп'ютэрную мову (мэтавую, звычайна машынную). Звычайна вынікам кампіляцыі з'яўляецца аб'ектны машынны код, які загружаецца аперацыйнай сістэмаю, але таксама можна атрымаць пасля кампіляцыі і чытэльны код.

Кампіляцыя: працэс пераўтварэння крынічнага коду, напісанага на мове праграмавання (напрылад, Delphi, C++, Pascal і інш.), у іншую камп'ютэрную мову (мэтавую, звычайна машынную).

Першаснай функцыяй кампіляцыі ёсць атрыманне выканальнага файла праграмы. Кампілятарамі называюць праграмы, якія пераўтвараюць код вышэйшага ўзроўню ў код ніжэйшага ўзроўню. Праграмы, якія, наадварот, пераўтвараюць код ніжэйшага ўзроўню ў вышэйшы, называюць дэкампілятарамі.

Кампілятар звычайна выконвае наступныя аперацыі: падзяляе код на лексемы, апрацоўвае тэкст, разбірае яго, аналізуе сінтаксіс і правільнасць, аптымізуе код, і, нарэшце, стварае выканальны код.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах