Камскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камскае вадасховішча
руск.: Камское водохранилище

Камскае вадасховішча ў раёне ўпадзення ракі Чусавая
Каардынаты: 58°08′ пн. ш. 56°21′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Расія, Пермскі край
Даўжыня 350 км
Шырыня 14 км
Плошча 1910 км²
Аб'ём 12,2 км³
Найбольшая глыбіня 30 м
Выцякаюць Кама
Год напаўнення 1954
Камскае вадасховішча (Пермскі край)
Камскае вадасховішча
Камскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камскае вадасховішча (руск.: Камское водохранилище) — вадасховішча Камскай ГЭС на рацэ Кама, у Пермскім краі Расіі.

Створана ў 1954 годзе пасля завяршэння будаўніцтва плаціны ГЭС. Падпор узроўню вады ў плаціны склаў 22 м і распаўсюдзіўся па Каме — на 350 км, па Чусавой — на 153 км, па Сылве — на 120 км, па Обве — на 90 км, па Іньве — на 80 км, па Косьве — на 60 км.

Агульная плошча вадасховішча ў нармальных умовах — 1910 км², аб’ём — 12,2 км³. Найбольшая шырыня — 14 км, але ў месцы зліцця Іньвы і Косьвы з Камай адлегласць паміж берагамі дасягае 27 км. Найбольшая глыбіня — 30 м.

На беразе вадасховішча размешчаны гарады Перм, Салікамск, Бярэзнікі, Дабранка, пасёлак Сылва і іншыя населеныя пункты.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]