Камуна Сен-Дэні
Сен-Дэні (фр.: Saint-Denis) — камуна ў Францыі ў 9 км ад цэнтра Парыжа, насельніцтва – каля 95 тыс. жыхароў (2005). 35,6% жыхароў – імігранты або выхадцы з заморскіх дэпартаментаў. Высокі ўзровень злачыннасці; нягледзячы на гэта, беспарадкі ў прыгарадах Парыжа (2005) мала адбіліся на Сен-Дэні.
Знаходзіцца на поўнач ад Парыжа пры ўпадзенні канала Сен-Дэні і насупраць аднайменнага вострава.
Сен-Дэні паўстаў каля заснаванага Дагаберам I у 630 г. бенедыктынскага абацтва. У XII ст. тут жыў Абеляр. У 1567 г. у Сен-Дэні адбылася бітва католікаў з гугенотаў, у якой загінуў Анн дэ Манмарансі.
Асноўная славутасць - гатычнае абацтва Сен-Дэні, пахавальня каралёў Францыі.
Спецыяльна да чэмпіянату свету па футболе 1998 года ў Сен-Дэні быў пабудаваны 80000 стадыён «Стад дэ Франс».
Літаратура[правіць]
- d’Ayzac, «Histoire de L’abbaye de Saint-Denis» (1861);
- d’Heilly, «Les tombes royales de Saint-Denis» (1872).
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Saint-Denis- City council website
- Saint-Denis, a town in the Middle Ages
