Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі
| Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі | |
| Коммунистическая партия Российской Федерации | |
| Лідар: | |
|---|---|
| Дата заснавання: | |
| Штаб-кватэра: | |
| Ідэалогія: |
камунізм, сацыял-дэмакратыя |
| Саюзнікі і блокі: |
Саюз камуністычнай моладзі РФ |
| Колькасць членаў: |
152 844 |
| Дэвіз: |
«Расія! Праца! Народаўладдзе! Сацыялізм!» |
| Гімн: | |
| Сайт: | |
КАМУНІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ (КПРФ) (рус. Коммунистическая партия Российской Федерации), палітычная партыя Расіі камуністычнага кірунку. Найбольшая апазіцыйная партыя Расіі на працягу 1990-х—2000-х гг.
КПРФ утвораная на II надзвычайным з'ездзе камуністаў Расіі (13-14 лютага 1993 г.) як адноўленая Камуністычная партыя РСФСР (КП РСФСР), якая, у сваю чаргу, была створана ў чэрвені 1990 як аб'яднанне чальцоў КПСС у РСФСР. Статут КПРФ абвяшчае, што «утвораная па ініцыятыве камуністаў, першасных арганізацый КП РСФСР і КПСС, Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі працягвае справу КПСС і КП РСФСР, з'яўляючыся іх ідэйным паслядоўнікам».
Колькасць атрыманых галасоў на выбарах у Дзяржаўную Думу Расіі:
- 1993 год: 10,7 %;
- 1995 год: 34,9 %;
- 1999 год: 24,29%;
- 2003 год: 12,8 %.
- 2007 год: 11,57 %.
На ўсіх прэзідэнцкіх выбарах у Расіі кандыдат ад КПРФ займаў 2-е месца.
У параўнанні са снежнем 2003 года, калі адбыліся апошнія прэзідэнцкія выбары, рэзультат КПРФ на мясцовых выбарах у цэлым па Расіі ўзрос за выключэннем Дагестану і Цюменскай вобласці.
лідар партыі з заснавання Генадзь Зюганаў. Колькасць членаў (на ліпень 2006 года) каля 184 тысяч чалавек.
