Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі
| Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі | |
| Komunistická strana Čech a Moravy | |
| Лідар: |
Войтэх Філіп |
|---|---|
| Дата заснавання: | |
| Штаб-кватэра: | |
| Ідэалогія: | |
| Колькасць членаў: |
77 тыс. (2007 г.) |
| Месцаў у Палаце дэпутатаў: |
26 з 200 |
| Месцаў у Сенаце: |
2 з 81 |
| Месцаў у Еўрапарламенце: |
2 з 22 |
| Партыйны друк: |
Haló noviny |
| Сайт: | |
Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі (КПЧМ) (чэшск.: Komunistická strana Čech a Moravy) — палітычная арганізацыя, парламенцкая партыя ў Чэшскай Рэспубліцы.
Гісторыя [правіць]
Камуністычная партыя Чэхаславакіі (КПЧ) была заснавана ў 1921 г. і ў міжваенны перыяд з'яўлялася адной з самых масавых камуністычных партый у Еўропе. Яна падтрымлівала шчыльныя адносіны з КПСС, выступала супраць фашызму і Мюнхенскага дагавора 1938 г., а ў гады II Сусветнай вайны арганізавала рух супраціву супраць нямецкай акупацыі. У канцлагерах і засценках загінула каля 30 тыс. камуністаў.
У лютым 1948 г. камуністы фактычна поўнасцю захапілі ўладу ў Чэхаславакіі. Спробы рэфармавання ў 1960-ых гг. скончыліся ўвядзеннем войскаў краін Варшаўскага дагавору і паразай рэфарматараў. Але ў выніку Аксамітнай рэвалюцыі 1989 г. КПЧ фактычна згубіла ўладу. 20 снежня 1989 г. было прынята рашэнне аб нечарговым з'ездзе, па выніках якога 31 сакавіка 1990 г. была сфарміравана Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі.
У нашы дні КПЧМ - адна з найбуйнейшых палітычных партый Чэшскай Рэспублікі па колькасці членаў. У 2007 г. яна налічвала 77 тыс. чал. Аднак большасці членаў было за 70 гадоў. Іх колькасць стала скарачаецца. КПЧМ прадстаўлена ў Палаце дэпутатаў парламента Чэшскай Рэспублікі, сенаце парламента Чэшскай Рэспублікі, а таксама ў Еўрапарламенце. Уваходзіць у Аб'яднанне еўрапейскіх левых і паўночных левых зялёных.
Ідэалогія [правіць]
Асновай ідэалогіі КПЧМ застаецца марксізм. Аднак ўнутры партыі назіраецца рознагалосіца. Значная частка чэшскіх камуністаў спавядае ідэі еўракамунізму, выступае за дэмакратычныя інстытуты ўлады і далейшую інтэграцыю Чэхіі ў ЕС. Аднак маецца адносна невялікая, але ўсё яшчэ ўплывовая крайне левая група. Яна падтрымлівае традыцыі, закладзеныя ў мінулым, заклікае змагацца з неалібералізмам і глабальным капіталізмам.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра Чэхію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|
|
|---|---|
| Сучасныя партыі | Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя (56 месцаў у ніжняй палаце нацыянальнага парламента — 7 месцаў у Еўрапарламенце) · Грамадзянская дэмакратычная партыя (53 — 9) · ТАР 09 (41 — 0) · Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі (26 — 4) · Грамадскія справы (24 — 0) · ХДС—ЧНП (0 — 2) · Партыя грамадзянскіх правоў — Земанаўцы (0 — 0) · Суверэнітэт (0 — 0) · Партыя зялёных (0 — 0) · Рабочая партыя сацыяльнай справядлівасці (0 — 0) · Пірацкая партыя Чэхіі (0 — 0) · Рабочая партыя (забаронена) |
| Гістарычныя партыі | Камуністычная партыя Чэхаславакіі · Грамадзянскі форум · Аграрная партыя · Польская народная партыя |
| Краіны Еўропы: Камуністычныя партыі | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |