З пляцоўкі Вікіпедыя.
Камфоравае дрэва, камфоравы лаўр (Cinnamomum camphora) — кветкавая расліна сямейства лаўровых, від роду карычнік, або карычны лаўр.
Шматгадовазялёнае дрэва да 50 м вышынёю і 3 м у дыяметры, з карой, якая дае трэшчыны. Лісце простае, скурыстае, бліскучае. Кветкі дробныя, белаватыя ці жаутаватыя, сабраныя ў кальчакі. Плод — цёмна-сіняя сакаўная касцянка. Вегетатыўныя органы і плады маюць прыемны востры пах камфары.
Радзіма — Паўднёва-Усходняя трапічная Азія. Утварае лясы. Вырошчваюць у тропіках і субтропіках многіх краін, у т.л. на чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Тэхнічная, дэкаратыўная, інсектыцыдная і лекавая расліна. Выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Cite error: Invalid
<ref> tag; no text was provided for refs named GRIN
- Вынаеў Г. Камфоравае дрэва // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.