Камчацкі край

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Камчатский край
герб
сцяг
Russia - Kamchatka Krai (2008-01).svg
Афіцыйныя мовы руская
Тып суб’екту федэрацыі Край
Федеральная акруга Далёкаўсходняя
Эканамічная акруга Далёкаўсходняя
Сталіца Петрапаўлаўск-Камчацкі
Глава адміністрацыі Аляксей Кузьміцкі
Плошча
 — Усяго
 — % Вада

472 300 км²
Насельніцтва
 — Усяго (2002)
 — Шчыльнасць

358,8 тыс.
0,76/км²
Аўтамабільны код 41 і 82
Часавы пояс UTC +12 (зімой), UTC +13 (летам)

КАМЧАЦКІ КРАЙ, адзін с суб’ектаў Расійскай Федерацыі. Знаходзіцца на Камчацкім паўвостраве. На поўначы мяжуе з Чукоцкай аўтаномнай акругай, на паўночным захадзе — з Магаданскай вобласцю. Утвораны 1 чэрвеня 2007 года шляхам аб’яднання Камчацкай вобласці і Каракскай аўтаномная акругі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Камчацкі паўвостраў знаходзіцца ў зоне актыўнай вулканічнай дзейнасці, на яго тэрыторыі ёсць каля 300 буйных і сярэдніх вулканаў, 29 з іх з'яўляюцца дзеючымі. Тут размешчаны самы высокі вулкан Еўразіі — Ключаўская Сопка. З дзейнасцю вулканаў звязана ўтварэнне шматлікіх карысных выкапняў, а таксама гідратэрмальнай актыўнасці: з'яўленне гарачых крыніц, утварэнне фумарол, гейзераў і іншых праяў. На тэрыторыі Камчаткі знаходзяцца Краноцкі запаведнік і сусветна вядомая Даліна Гейзераў. Клімат халодны і вільготны. Прыродныя рэсурсы ўключаюць золата, вугаль, слюду і прыродны газ.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва 358,8 тысяч чалавек. З іх:

  • рускія — 290 108 чел. (80,8 %);
  • украінцы — 20 870 чел. (5,8 %);
  • каракі — 7 328 чел. (2 %);
  • татары — 3 617 чел. (<1,00 %);
  • беларусы — 3 347 чел. (<1,00 %).

55 % насельніцтва жыве ў сталіцы края — горадзе Петрапаўлаўск-Камчацкі. На тэрыторыі края існуе 11 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі, 6 гарадскіх паселішчаў і 50 сельскіх паселішчаў.

Муніцыпальныя раёны:

  • Алеутскі муніцыпальны раён (у тым ліку Камандорскія астравы);
  • Быстрынскі муніцыпальны раён;
  • Елізаўскі муніцыпальны раён;
  • Карагінскі муніцыпальны раён;
  • Мількоўскі муніцыпальны раён;
  • Алюторскі муніцыпальны раён;
  • Пенжынскі муніцыпальны раён;
  • Собалеўскі муніцыпальны раён;
  • Тыгільскі муніцыпальны раён;
  • Усць-Бальшарэцкі муніцыпальны раён;
  • Усць-Камчацкі муніцыпальны раён;

Гарадскія акругі:

  • Гарадская акруга Петрапаўлаўск-Камчацкі
  • Вілючынская гарадская акруга (ЗАТУ)
  • Гарадская акруга «пасёлак Палана»

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У эканоміцы края пераважае рыбалоўства (каля 55 % ВУП), на поўначы края — гарназдабываючая прамысловасць (здабыча золата і плаціны). Развіты турызм, здабыча пушнога звера: собаля, лісіцы, марскога коціка, галубога пясца.

Сельская гаспадарка прадстаўлена пераважна аленегадоўляй.

У краі высокая колькасці вайсковых аб'ектаў: баз падводных лодак, авіябаз, радарных станцый і іншых.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons
герб Адміністрацыйны падзел Расіі сцяг

Рэспублікі: Адыгея | Алтай | Башкартастан | Бурація | Дагестан | Інгушэція | Кабардзіна-Балкарыя | Калмыкія | Карачаева-Чаркесія | Карэлія | Комі | Марый Эл | Мардовія | Паўночная Асеція | Татарстан | Тува | Удмуртыя | Хакасія | Чачня | Чувашыя | Якуція

Края: Алтайскі | Забайкальскі | Камчацкі | Краснадарскі | Краснаярскі | Пермскі | Прыморскі | Стаўрапольскі | Хабараўскі

Вобласці: Амурская | Арлоўская | Архангельская | Арэнбургская | Астраханская | Белгародская | Бранская | Валгаградская | Валагодская | Варонежская | Іванаўская | Іркуцкая | Калінінградская | Калужская | Кемераўская | Кіраўская | Кастрамская | Курганская | Курская | Ленінградская | Ліпецкая | Магаданская | Маскоўская | Мурманская | Ніжагародская | Наўгародская | Новасібірская | Омская | Пензенская | Пскоўская | Растоўская | Разанская | Самарская | Саратаўская | Сахалінская | Свярдлоўская | Смаленская | Тамбоўская | Томская | Тульская | Уладзімірская | Ульянаўская | Цвярская | Цюменская | Чалябінская | Яраслаўская

Гарады федэральнага значэння: Масква | Санкт-Пецярбург

Аўтаномная вобласць: Яўрэйская

Аўтаномныя акругі: Ненецкая | Ханты-Мансійская — Югра | Чукоцкая | Ямала-Ненецкая